Павіншавалі з 85-годдзем

Лента новостей

Першага верасня юбілей быў у жыхара вёскі Плюскалаўцы, ветэрана вайны Міхаіла Пракопавіча Хілюты. Да віншаванняў родных і блізкіх далучыліся і сардэчныя віншаванні юбіляру ад раённага выканаўчага камітэта, арганізацыі ветэранаў раёна. Па даўняй добрай традыцыі на грошы, выдзеленыя райвыканкамам, быў куплены падарунак.Уручылі яго Міхаілу Пракопа-вічу разам з віншавальнай паштоўкай і шчырымі, сардэчнымі пажаданнямі моцнага здароўя, даўгалецця старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы Марыя Сяргееўна Драгун і адказны сакратар арганізацыі Соф’я Іванаўна Конік.
— Усяго з пачатку года віншаванні атрымалі дзевяць удзельнікаў вайны, з іх двое адзначылі 95-годдзе, -кажа Марыя Сяргееўна.-А ў верасні-снежні юбілеі яшчэ ў шасці нашых шаноўных землякоў.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *