Нетрадыцыйная прафілактыка

Лента новостей

Незвычайную акцыю правяло аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі Бераставіцкага РАУС на мінулым тыдні. Старшы інспектар ДАІ Віктар Котаў разам з настаяцелем храма Прасвятой Ефрасінні Полацкай пасёлка Пагранічны, протаіерэем Сергіем Шэлестам наведалі месцы, дзе адбыліся ў апошні час дарожна-транспартныя здарэнні, а таксама зоны павышанай дарожнай небяспекі і Паклонныя Крыжы на ўездзе і выездзе з пасёлка. На кожным з прыпынкаў святар чытаў малітвы за бяспечнае перамяшчэнне вадзіцеляў і іх пасажыраў, акрапляў гэтыя месцы асвячонай вадой.
Месца правядзення акцыі было выбрана невыпадкова: у некалькіх кіламетрах ад пасёлка знаходзіцца міжнародны пункт пропуску, і штодня тут курсіруюць сотні легкавых і вялікагрузных аўтамабіляў.
Па словах начальніка аддзялення ДАІ Бераставіцкага РАУС Яўгена Леановіча, нягледзячы на ўсе прымаемыя прафілактычныя меры па папярэджванні ДТЗ, дарога па-ранейшаму застаецца зонай павышанай небяспекі. Таму і было вырашана прыбегчы да такіх нетрадыцыйных метадаў…

Вікторыя
ДЗЕРЖАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *