На “Дожинках” в Вороново выбрали лучший каравай

Лента новостей

dscn2722Сваю смачную і духмяную прадукцыю прадставілі хлебапёкі рэгіёнаў на выстаўцы-конкурсе караваяў “Жыві, яго Вялікасць Хлеб”. Каля печыва, старанна аздобленага кветкамі, каласкамі, фруктамі, грыбочкамі, каралямі з цеста, не маглі прайсці міма і госці свята. Яны з задавальненнем набылі б сабе сімвал “Дажынак”, але не для продажу красаваліся прыгажуны-караваі. Абласная камісія ў складзе спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню, упраўлення гандлю і паслуг, метадычнага цэнтра творчасці вызначыла найлепшую работу з улікам знешняга выгляду, адпаведнасці тэматыцы. Самым гарманічным назвалі 13-кілаграмовы каравай Ваўкавыскага раёна, ён і стаў пераможцам у конкурсе.

Асабліва адзначылі работу амартарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” са Слоніма. Яго ўдзельніцы — жанчыны шаноўнага ўзросту з багатым вопытам хлебапёкаў. Каравай для “Дажынак“ замешваўся, выпякаўся, упрыгожваўся імі з захаваннем абраднасці: пад народныя песні, у вясковай печы. Дарэчы, яны ж выпякалі каравай для дэлегацыі Гродзенскай вобласці, з якім яе сустракалі ў Віцебску на “Славянскім базары”.

dscn2712dscn2629dscn2632dscn2633dscn2637dscn2640dscn2666dscn2668dscn2670dscn2672dscn2673dscn2675dscn2676dscn2685dscn2688dscn2689dscn2690dscn2692dscn2697dscn2700dscn2702dscn2710

З сайта газеты «Воранаўская газета».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *