На Бераставіччыне ідзе другі ўкос траў

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_0008У час другога ўкосу працаўнікі сельскай гаспадаркі выкарыстоўваюць кожную прыдатную гадзіну, каб своечасова паспець скасіць травы, добра напоўніць траншэі.
У СВК “Цецяроўка”, як і ў іншых сельгаскааператывах Бераставіччыны, робяць стаўку на далейшае эфектыўнае развіццё жывёлагадоўлі. Другім укосам трэба ўбраць 742 гектары траў.
Малады механік Мікалай Гардзейка, які зараз сеў за штурвал магутнага трактара з дзевяцімятровай касілкай, нядаўні выпускнік Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжа. Першыя крокі ў любімую прафесію ён зрабіў у Бераставіцкім ліцэі, але на гэтым не спыніўся і ўдасканаліў свае веды ў сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе. Праца з тэхнікай яму падабаецца. А касавіца – адна з любімых работ хлопца.
— Каб не падабалася, не працаваў бы, — гаворыць ён.
Чуць такія словы ад маладога чалавека вельмі прыемна, значыць, справа яму па душы, а ў старэйшых вопытных аграрыяў ёсць дастойная змена. Самае галоўнае, каб была схільнасць да выбранай прафесіі, тады яна шчодра аддзячыць за старанне.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *