На Бераставіччыне сеюць цукровыя буракі

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_0065Пахаладанне і начныя замаразкі прыбавілі турбот аграрыям, але сяўба яравых збожжавых і зернебабовых у СВК “Алекшыцы” была праведзена ў аптымальны тэрмін – за два тыдні. На энерганасычаным трактары “Джон Дзір” з пасяўным агрэгатам “Амазонэ” добра папрацаваў механізатар Уладзімір Сазон, а падвозіў насенне на машыне “МАЗ” вадзіцель Аляксандр Канапліцкі.
Зараз на чарзе запатрабаваная культура — цукровыя буракі. Калі мне нядаўна давялося пабываць на полі ў гэтай гаспадарцы, было цудоўнае веснавое надвор’е. Свежае прахалоднае паветра прыдавала бадзёрасці, і настрой у Валерыя Карыткі за штурвалам трактара МТЗ з імпартнай сеялкай “Монасем” быў выдатны. Пасяўны агрэгат новы. У гарачую пару Валерый перасеў на “жалезнага каня”, так робіць ён і ў час жніва, а на працягу года з’яўляецца інжынерам — механікам па забеспячэнні. Ён закончыў Бераставіцкае прафтэхвучылішча, а затым Жыровіцкі тэхнікум. У тэхніцы і яе рамонце разбіраецца добра. А ўсяго засеяць яму трэба 200 гектараў, напярэдадні працаваў “ад цямна да цямна” і засеяў 22 гектары. Пры спрыяльным надвор’і спатрэбіцца на гэта менш за дзесяць дзён.
***
У СВК “Малабераставіцкі элітгас” таксама пасеялі яравыя культуры, сеюць цукровыя буракі, затым, калі пацяплее, пяройдуць да кукурузы. Асаблівая ўвага тут традыцыйна надаецца другому беларускаму хлебу – пад бульбу ў гаспадарцы адведзена 120 гектараў. Плануюць яе пачаць садзіць прыкладна з паловы красавіка.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *