На Бераставіччыне завяршаецца першы ўкос

Лента новостей

IMG_6250Зялёнае жніво апраўдвае чаканні аграрыяў. У аптымальны тэрмін праходзіць першы ўкос траў у гаспадарках Бераставіччыны. Завяршылі гэты важны від работ у РУСП “Масаляны”, СВК імя Варанецкага, “Алекшыцы”, “Цецяроўка”, “Пархімаўцы”, у аграфірме “Стары Дворац”, СВП “АграМір”. Надвор’е спрыяла ўдалай касавіцы і нарыхтоўцы кармоў. Ва ўсіх гаспадарках людзі стараліся. Адрастае ўжо на сенажацях люцэрна, для добрага росту каштоўнай расліны зараз патрэбны дажджы.
Тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў усюды захоўваліся, увага надавалася таксама і тэхніцы бяспекі пры работах на зялёнай ніве і ў траншэях. Людзі ўсведамлялі сваю адказнасць.
Асаблівая ўвага кожны год у такі час надаецца кантролю якасці будучага корму для жывёлы. У краіне ў гэтую важную справу сваю “лепту” ўносяць самыя розныя структуры. Гэта Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі, а таксама вышэйшыя навучальныя ўстановы аграрнага профілю. На Бераставіччыне важкі ўклад у кантроль якасці кармоў уносяць работнікі райветстанцыі.
Ці можна вызначыць, напрыклад, якасць сенажу ў траншэі “на вока”? Мне шмат разоў даводзілася бачыць, якога ён прыемнага насычанага зялёнага колеру. Ветурач-біяхімік-таксіколаг Наталля Дзешка сцвярджае, што арганалептычная праверка падкажа, ці ёсць у сенажы гніль, цвіль, забру-джанасць. Даўжыня рэзкі сянажнай масы ў адпаведнасці з патрабаваннямі павінна знаходзіцца ў межах 3-5 сантыметраў. Шчыльнасць трамбоўкі ў траншэі па тэхналогіі павінна дасягаць 750-850 кілаграмаў на метр кубічны, што папярэджвае перагрэў. Павышэнне тэмпературы на 5 градусаў па Цэльсію звыш 37 градусаў зніжае потым пераварванне пратэіну на 5-9 працэнтаў. Калі тэмпература ў траншэі дасягае 50-55 градусаў па Цэльсію, пажыўнасць кармоў зніжаецца ў два разы. Пры высокіх тэмпературах пратэін поўнасцю пераўтвараецца ў формы, якія не засвойваюцца потым арганізмам жывёлы.
Асноўным паказчыкам, які характарызуе паўнацэннасць кармоў, з’яўляецца ўтрыманне ў іх сухога рэчыва. Някласных кармоў у час першага ўкосу не было. Па ўтрыманні каратыну пробы сена з усіх гаспадарак адпавядаюць першаму класу на 98 працэнтаў, другому – на 2 працэнты. А 91 працэнт сянажнай масы ў сельгаскааператывах таксама адпавядае першаму класу, 9 працэнтаў – другому.
Сена па раёне было закладзена на захаванне 1146 тон, даследавана 961 тона. Сянажнай масы нарыхтавалі 34693 тоны, праверылі лабараторна 33551 тону.
Застаецца чакаць другога ўкосу траў. Ён папоўніць зялёную скарбонку жывёлаводаў раёна.
Ніна Наддэ,фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *