На Бераставіччыне адбыўся атэстацыйны агляд народных і ўзорных калектываў

Культура Общество Тема недели

 26 мая  адбыўся атэстацыйны агляд народных і ўзорных калектываў раёна.

Згодна з Палажэннем аб народным (узорным) непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь падобныя атэстацыі праводзяцца кожныя тры гады. Калектывы, якія маюць званні народных і ўзорных, павінны весці пастаянную творчую дзейнасць, прымаць актыўны ўдзел у культурным жыцці свайго рэгіёну, выступаць з канцэртнымі праграмамі на раённых і абласных пляцоўках, валодаць самабытнасцю, арыгінальнасцю, выконваць і папулярызаваць творы айчыннага і сусветнага мастацтва на высокім узроўні выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры.

Свае званні абаранялі народны тэатр «Магія гульні» (рэжысёр Марына Хаменя, мастак-пастаноўшчык – Ксенія Андрэева), народны ансамбль народнай песні «Бераставіцкія музыкі» (хормайстар Юрый Заяц), народнае аматарскае аб’яднанне “ВІНТ” (кіраўнік Аляксандр Унуковіч) Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, узорны эстрадна- інструментальны ансамбль “Tutti» (кіраўнік Вадзім Антоненка), узорныя хоры «Кампанэллі» (хормайстар Таццяна Кулік, канцэртмайстар Галіна Карпенка) і “Манжэрок” (хормайстар Ірына Серабракова, канцэртмайстар Галіна Архіпава), народны жаночы вакальны ансамбль “Канцона”

настаўнікаў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў (хормайстар Таццяна Кулік, канцэртмайстар Галіна Архіпава), народны ансамбль польскай песні «Стокроткі» філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы (хормайстар Вікторыя Бажко), народны драматычны калектыў «Вяскоўцы» філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы (кіраўнік Валянціна Шыш) і ўзорны тэатральны маладзёжны калектыў «Сонейка» філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.М.Бераставіца (кіраўнік Любоў Валейка). Яшчэ адзін наш народны калектыў – хор ветэранаў вайны і працы «Памяць сэрца» (хормайстар Таццяна Панасюк) трымаў абарону свайго звання падчас штогадовага абласнога фестывалю аматарскай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» у г. Ваўкавыск.

Свае званні калектывы пацвярджалі ў форме заранёў падрыхтаваных канцэртных праграм і спектакляў. Ацэньвала выступленні  кампетэнтная камісія, у складзе намесніка дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяны  Грыгаран, вядучага спецыяліста па тэатральнаму жанру Аліцыі Рабцавай і метадыста па этнаграфіі і фальклору Андрэя Петрука.

Увазе камісіі былі прадстаўлены таксама прэзентацыі, куды ў абавязковым парадку была ўключана інфармацыя аб творчай дзейнасці калектываў за апошнія тры гады, звесткі пра спецыялістаў і ўдзельнікаў, копіі артыкулаў у СМІ, дыпломаў конкурсаў і фестываляў, фота- і відэаматэрыялы і г.д.

У выніку атэстацыйнага агляду ўсе нашы калектывы паспяхова пацвердзілі свае званні. Члены камісіі адзначылі высокі ўзровень іх выканальніцкага майстэрства, арыгінальнасць тэатральнага рэпертуару, захопленасць справай.

Святлана Ганчарова, фота аўтара

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *