На бераставіцкай сцэне – “Беларускія песняры”!

Культура Лента новостей

2 3 4 5 6 7 9 10 11 12 13 21Адметнай падзеяй у культурным жыцці раёна і сапраўд­ным падарункам для ўсіх прыхільнікаў айчыннай песні стаў канцэрт легендарнага ансамбля “Беларускія песняры”. Знакамітыя артысты выступілі ў мінулую пятніцу, 27 лютага, на сцэне раённага Дома культуры.
“Беловежская пуща”, “Бялявая, чарнявая…”, “Зачарованая”, “Моя душа”, “Рэкрут”, “Жалейка”, “Наши любимые”, “А я лягу, прылягу”, “Александрына”, “Березовый сок”, “За полчаса до весны”, “Белоруссия” – гэтыя і многія іншыя песні прагучалі пад несціхаючыя апладысменты гледачоў. Хтосьці адчуў настальгію па сваіх маладых гадах і таму часу, калі ансамбль “Песняры” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна быў на піку сваёй папулярнасці, а хтосьці, магчыма, упершыню адкрыў для сябе адметны «песняроўскі» вакал, прыгажосць і меладычнасць легендарных песень, якія ведаюць і любяць на ўсёй постсавецкай прасторы.
00Даць канцэрт у Бераставіцы артысты прыехалі ў малым складзе. На бераставіцкую сцэну выйшлі: адзін з заснавальнікаў ансамбля “Песняры” ў далёкім 1969 годзе, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Місевіч (вакал, саксафон, флейта); саліст ансамбля з 70-х, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Дайнэка (вакал, скрыпка-альт); саліст ансамбля, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Пеня (вакал, клавішныя); саліст і кампазітар Аляксандр Кацікаў (вакал, бас-гітара); саліст і кампазітар, аўтар шматлікіх новых «песняроўскіх» хітоў за апошнія два дзесяцігоддзі Алег Аверын (вакал, клавішныя, гітара); Аляксандр Салаўёў (лідар-гітара, вакал).
Артысты на працягу канцэрта падтрымлівалі кантакт з залай. Гледачы не толькі з задавальненнем слухалі “песняроўскія” хіты, але і актыўна падпявалі салістам. Канцэрт пакінуў незабыўныя ўражанні. Усе атрымалі асалоду ад сустрэчы са знакамітымі выканаўцамі. Адміністрацыі РДК, якая, дарэчы, паклапацілася пра тое, каб канцэрт адбыўся ў Бераставіцы, у знак удзячнасці за цудоўную праграму паднесла артыстам кветкі.
Па завяршэнні канцэртнай праграмы мы сустрэліся з калектывам, каб задаць некалькі пытанняў і атрымаць традыцыйны аўтограф для чытачоў газеты. Уладзіслаў Місевіч расказаў, што ансамбль ужо выступаў у Бераставіцы, праўда, даўно. Цяпер артысты, якія маюць вельмі шырокую геаграфію гастрольных паездак па гарадах Расіі і краін бліжняга замежжа, даюць шэраг канцэртаў па Беларусі. Да нас, напрыклад, завіталі пасля выступлення 14 лютага ў Слоніме. А ў лістападзе “Беларускія песняры ” далі вялікі канцэрт у Мінску, на сцэне Палаца Рэспублікі, разам з аркестрам Ліпніцкага.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *