Настольны тэніс

Лента новостей

Традыцыйныя восеньскія раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе, уключаныя ў праграму гульняў працоўных, вызначылі лепшых у гэтым відзе спорту. Сустрэча дзевяці каманд устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна і пяці ўдзельнікаў у асабістым заліку праходзіла 6 лістапада ў спартыўнай зале Вялікабераставіцкай СШ.
Па выніках гульняў пераможцамі сталі каманды СВК “Пархімаўцы” (1-е месца), СВК “Алекшыцы” (2-е месца), Бераставіцкага масласырзавода (3-е месца). А ў асабістым заліку сярод мужчын найлепш сыгралі Алег Крывапуст (1-е месца, СВК “Пархімаўцы”), Антон Пальяноўскі (2 месца, райаддзел па надзвычайных сітуацыях), Руслан Лепеша (3-е месца, СВК “Алекшыцы”); сярод жанчын—Ева Вішнеўская (1-е месца, СВК імя Варанецкага), Юлія Заяц (2-е месца, СВК “Макараўцы”) і Алена Стэфанкова (3-е месца, Старадварэцкі ДС-БШ).
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *