Напярэдадні купальнага сезона

Лента новостей


Неаслабная ўвага надаецца ў нашым раёне папярэджанню няшчасных выпадкаў на вадаёмах. Распрацоўваюцца комплексныя праграмы, у якіх зацвярджаюцца мерапрыемствы па прафілактычнай і растлумачальнай рабоце сярод насельніцтва. У працоўных калектывах, ліцэях, школах і дашкольных установах чытаюцца лекцыі і праводзяцца гутаркі аб бяспечных паводзінах на вадзе, выратаванні пацярпеўшых і аказанні ім першай даўрачэбнай дапамогі.
А нядаўна раённай арганізацыяй Таварыства выратавання на вадзе выпушчана—дарэчы, упершыню—памятка асноўных правілаў бяспечных паводзін на вадзе.
—У ёй выкладзены асноўныя моманты, пра якія абавязкова павінен памятаць чалавек, які адпраўляецца на вадаём,—кажа старшыня арганізацыі М.К.Станкевіч.—Памятка разаслана ў школы, яе атрымаюць члены “пярвічак”, яна будзе раздавацца адпачываючым на пляжы возера каля Івашкаўцаў.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *