Навіны АПК Бераставіччыны

Лента новостей

5Падмурак поспеху – захаванне тэхналогій
Кожны месяц у гаспадарках Бераставіччыны праводзіцца аб’езд малочнатаварных комплексаў і ферм. Такая праверка дысцыплінуе спецыялістаў і працаўнікоў. Вось і нядаўна тры камісіі пабывалі ў сельгаскааператывах раёна. Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Павел Буткевіч (на здымку з адной з камісій) пабывалі ў СВК “Цецяроўка”, “Пархімаўцы” і СВП “АграМір”.
Пры такіх традыцыйных наведваннях жывёлагадоўчых аб’ектаў правяраецца санітарны стан, захоўванне тэхналагічнай дысцыпліны, утрыманне і кармленне жывёлы, вядзенне неабходнай дакументацыі.
Варта адзначыць, што ў нашым раёне надаецца вялікая ўвага развіццю жывёлагадоўлі, таму як кажуць спецыялісты, “працэс адпрацаваны”, усё ідзе ў звычайным рэжыме. Неардынарных выпадкаў і сур’ёзных недахопаў у нас няма. Пасля практычнай часткі ў гаспадарках праводзіцца абмеркаванне ўбачанага. Калі камісія робіць заўвагі, тут жа прымаюцца меры для выпраўлення.
Прыемна, што ў аграрным сектары жадае працаваць моладзь. Гэта адна з адзнак эфектыўнай работы гэтай запатрабаванай галіны.

Як адчуваюць сябе азімыя?
Зіма ў гэтым годзе выдалася сапраўды незвычайная. Верагодна, глабальнае пацяпленне аказвае свой негатыўны ўплыў на клімат. Кліматычныя зоны змяшчаюцца. Сталыя людзі адзначаюць, што зімы раней у нас былі зусім не такія. Снежнага покрыва гэтай зімой амаль і не было.
Як адзначаюць работнікі Бераставіцкай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін, для азімых лепш, калі іх клапатліва ахінае снежная пульхная коўдра. Калі робіцца цёпла, а потым зноў мароз, ад перападаў тэмпературы стан іх пагаршаецца. Расліны пры пацяпленні ідуць у рост, выдаткоўваюць сваю энергію, а потым, калі слупок тэрмометра раптоўна апускаецца ўніз, сцябло становіцца ломкім.
Абследаванне азімых на палях было праведзена двойчы. Гібелі азімага рапсу, пшаніцы і трыцікале не вызначана. Рапс у добрым стане, а на пасевах пшаніцы і трыцікале былі выяўлены невялікія (да 10 працэнтаў) пашкоджанні мучністай расой. Гэта налёт на сцябле, які нагадвае муку. Расліны ад такога захворвання, як і ад любога іншага, слабеюць, яно іх прыгнятае.
У якім стане азімыя культуры, будзе наглядна відаць пасля іх вегетацыі. Пакуль што можна меркаваць, што нічога неардынарнага з імі не здарылася. Ды і гатункі зараз устойлівыя, вытрымліваюць “сюрпрызы надвор’я”.

Каб праца была бяспечнай

На любых работах у сельскай гаспадарцы ў першую чаргу ўвага надаецца жыццю і здароўю чалавека. А для гэтага працаўнікі аграрнага сектару павінны быць навучаны адпаведным правілам бяспекі. У аграфірме “Стары Дворац” інжынер па ахове працы і пажарнай бяспецы Віктар Аўгусціновіч, галоўны інжынер Генадзь Затаўка, галоўны аграном Дзмітрый Захарчук надаюць належную ўвагу заняткам па актуальных тэмах. У адноўленай майстэрні ёсць утульны клас для такой вучобы. Пажарна-тэхнічны мінімум, правілы дарожнага руху, эксплуатацыя тэхнікі, захоўванне тэхналогій сяўбы і многае іншае ў полі зроку дасведчаных спецыялістаў. Працаўнікам дэманструюцца відэафільмы, да іх даводзіцца змястоўная інфармацыя.
На вытворчасці захоўваюцца патрабаванні правільнай эксплуатацыі тэхнікі і пажарнай бяспекі. Хутка ўжо пачнуцца інтэнсіўныя палявыя работы. У кожным трактары, напрыклад, павінен быць вогнетушыцель, механізатары забяспечваюцца спецадзеннем. Пры выкананні шкодных відаў ра­бот выкарыстоўваюцца срод­кі індывідуальнай аховы – рэспіратар, рукавіцы. Меха­нізатарам растлумачваецца, як важна прытрымлівацца такіх правіл, бо яны накіраваны на захаванне здароўя.
А для таго, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі, ажыццяўляецца перадрэйсавы кантроль. Нецвярозы вадзіцель або механізатар не можа сесці за руль. Сучасны прыбор “алкатэст” дакладна пакажа прысутнасць алкаголю ў арганізме. Такія меры спрыяюць адказным адносінам да працы.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *