Навіны АПК Бераставіцкага раёна

Лента новостей

У лідарах – дзве гаспадаркі
IMG_0332Дзве гаспадаркі Бераставіччыны – СВК імя Варанецкага і СВК “Макараўцы” — перавыканалі дзяржзаказ па здачы салодкіх каранёў. У заліковай вазе першы з гэтых сельгаскааператываў прадаў дзяржаве 28 тысяч 440 тон буракоў пры ўраджайнасці 761 цэнтнер з гектара (найвышэйшай у раёне), другі – 30 тысяч 789 тон (ураджайнасць 576 цэнтнераў з гектара). Не ўсім так пашанцавала, перашкодзіла позняя вясна. Але па раёне лічба ўсё ж унушальная – сабрана 129 тысяч 249 тон салодкай сыравіны пры сярэдняй ураджайнасці 560 цэнтнераў з гектара.
Сакрэт поспеху
Мінеральныя ўгнаенні іграюць вялікую ролю ў павышэнні ўраджайнасці раслін. Сучасная інтэнсіўная сельская гаспадарка немагчымая без іх правільнага і эфектыўнага выкарыстання.
У Бераставіцкім раёне зараз пад сяўбу яравых збожжавых 2014 года назапашана 577 тон дзеючага рэчыва азотных угнаенняў, патрабуецца 4250 тон. Забяспечанасць фосфарнымі складае 26 працэнтаў. Іх неабходна мець 1542 тоны дзеючага рэчыва. Калійных угнаенняў удалося закупіць найбольш – 47 працэнтаў ад патрэбы. А ўсяго спатрэбіцца 3851 тона дзеючага рэчыва.
Усе гэтыя каштоўныя мінеральныя ўгнаенні далёка не танныя, таму набываць іх адразу шмат і пад поўную патрэбу не атрымліваецца. Для закупу нават выдзяляюцца банкаўскія крэдыты.
Калійныя і азотныя ўгнаенні ў нашай краіне ёсць уласныя, а фосфарныя часткова прыходзіцца купляць у Расійскай Федэрацыі. Аднак часу да вясенніх палявых работ яшчэ нямала, аграрыі Бераставіччыны ўпэўнены, што праблема востра стаяць не будзе.
Дарэчы, у мінулым годзе раён мінеральнымі ўгнаеннямі пад сяўбу азімых і яравых культур быў забяспечаны на 100 працэнтаў.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *