Навучэнцы Бераставіцкага ліцэя зрабілі этнаграфічны экскурс у гісторыю малой радзімы

Год малой родины Образование

 “Родны край. Гэта мясціна, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе набыў крылы для самастойнага палёту ў вялікае і складанае жыццё. Тут твае корані, твая душа, бацькоўскі дом…” Менавіта з гэтых радкоў пачалося мерапрыемста для першакурснікаў — этнаграфічны экскурс “Беларуская хата”. 

Мерапрыемства было накіравана на выхаванне беражлівых адносін да гістарычнага мінулага  сваёй малой Радзімы, праз знаёмства навучэнцаў з сялянскім попытам, рамёствамі жыхароў Бераставіччыны на паказе сялянскай хаты ў музеі ліцэя “Спадчына”.

Бібліятэкарам ліцэя  Жанай Котавай   было падрыхтавана выступленне   пра таленавітых людзей і гісторыю Бераставіцкага краю. Навучэнка 1 курса  Кацярына Пік расказала верш Бераставіцкай паэтэсы Святланы Пракопік “Мая Бераставіца”. Для замацавання інфармацыі быў прапанаваны для прагляду відэафільм “Бераставіччына- мінулае і сучаснае”, які падрыхтавалі навучэнцы ліцэя: Аляксей Бартош і Ягор Цецерлеў.

Наступным крокам было падарожжа ў гістарычнае мінулае праз наведванне музея “Спадчына”. З парога вядучыя прывіталі ўсіх вершам і запрасілі у беларускую хату, дзе гасцей з хлебам-соллю на ручніку сустракалі гаспадар, гаспадыня і дачка. Кожны жадаючы змог даведацца пра традыцыі і  абрады, прылады працы і посуд,  пра  вопратку нашых дзядоў і прадзедаў.  Была магчымасць убачыць збан, бойку, кросны, кашы, дакрануцца да тканых дываноў і ручнікоў,  разгледзець лапці, люльку, пасядзець на лаве ля стала  ля  прыгожа ўбранай покуці.

Лізавета Матысік,  педагог-арганізатар бераставіцкага ліцэя



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *