Міжнародная навуковая канфе­рэнцыя адбылася ў Вялікай Бераставіцы

Лента новостей

img_7586-2У мінулую пятніцу, 28 каст­рыч­ніка, Вялікая Бераставіца стала месцам правядзення міжнароднай навуковай канфе­рэнцыі “Бераставіцкая зямля – вачамі гісторыкаў і краязнаўцаў”, прысвечанай 215-годдзю з дня нараджэння В.М. Кавалеўскага. Такі важны форум навукоўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў пад эгідай Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных дысцыплін ГрДУ імя Я. Купалы, Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага, раённай арганізацыі таварыства “Веды” ўпершыню праходзіў у нашым раёне. Удзел у канферэнцыі прынялі госці з Літвы – дырэктар Укмергскага краязнаўчага музея Вайдуце Саколнікіене, яе намеснік Владас Коварскас, галоўны захавальнік фондаў музея Лінас Каваляускас і загадчык аддзела img_7611 img_7619 img_7631 img_7634 krajмузея Дайва Місюкене.
img_7593-1 img_7599 img_7602 img_7622 img_7655-1Адкрыў канферэнцыю старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Антон Кулісевіч. Ён пазнаёміў прысутных з гісторыяй нашага краю, расказаў аб эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці раёна.
Наступныя выступленні былі прысвечаны нашаму знакамітаму земляку, чыё імя носіць раённая бібліятэка. “Вялікі вучоны – з Вялікай Бераставіцы” – менавіта так гучала тэма даклада загадчыка аддзела раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага Валянціны Чыкун. Цікавым было выступленне кандыдата філалагічных навук, прафесара ГрДУ імя Я. Купалы Аляксея Пяткевіча, які прааналізаваў, у прыватнасці, ролю вялікага вучонага ў станаўленні беларускай нацыі.
Аб ролі Казанскага ўніверсітэта ў жыцці В.М. Кавалеўскага паведаміла Вольга Шчука, кандыдат гістарычных навук, настаўніца Канюхоўскай сярэдняй школы. А Яўген Волкаў, галоўны захавальнік фондаў музея Вавёркі, расказаў аб экспазіцыі музея, прысвечанай В.М.Кавалеўскаму.
Ад дэлегацыі гасцей слова ўзяў галоўны захавальнік фондаў Укмергскага краязнаўчага музея Лінас Каваляускас. Тэма яго даклада была “Маёнтак Вайткушкі і яго ўладальнік Касакоўскі”.
Галіна Румак, настаўніца Алекшыцкай сярэдняй школы, прысвяціла сваё выступленне ўраджэнцу Бераставіччыны Ігнацію Якубу Масальскаму – выдатнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага.
Пра вывучэнне археалагічных помнікаў Бераставіцкага раёна, каменны і бронзавы век на тэрыторыі раёна, археолага Аляксандра Каваленю, нашага земляка, гаварылі ў сваіх выступленнях старшы выкладчык ГрДУ імя Я. Купалы Аляксандр Дабрыян, студэнты Аляксандр Гаршкоў і Антон Арцюх.
Ролі Кастуся Каліноўскага ў сучаснай беларускай традыцыі прысвяціла сваё выступленне Анастасія Весялуха-Волкава, магістр гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік музея Вавёркі. А тэмай выступлення навуковага супрацоўніка музея Вавёркі Мікалая Пацэнкі была “Бераставіччына ў час сялянскіх бунтаў 1862 г. і паўстання 1863-1864 гадоў у архіўных дакументах”.
Жыццю і грамадскай дзейнасці Ігнація Казлоўскага – святара касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі, прысвяціў даклад магістрант Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Аляксей Кайрыс. Пра перабудову касцёла ў царкву ў вёсцы Масаляны ў другой палове ХIХ стагоддзя расказала студэнтка ГрДУ імя Я. Купалы Юлія Кейко.
На дзейнасці дактароў Антона Дохі і Мікалая Марцінчыка спыніўся ў сваім выступленні Леанід Калеснік, настаўнік Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы.
На заканчэнне выступілі Святлана Сілова, кандыдат гістарычных навук, дацэнт ГрДУ імя Я. Купалы, і Тамара Эйсмант, настаўнік гісторыі Малабераставіцкай сярэдняй школы.
Вынікі канферэнцыі падвёў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Чыкун.
У кабінеце старшыні райвыканкама Антона Кулісевіча прадстаўнікі музея Вавёркі і Укмергскага краязнаўчага музея падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Сяргей Хілюта,
фота аўтара



1 комментарий по теме “Міжнародная навуковая канфе­рэнцыя адбылася ў Вялікай Бераставіцы

  1. Толькі цяпер успомніў, што Укмярге — гэта ж ранейшы Вількамір. А Вількамір вядомы гістарычнай бітвай 1 верасня 1535 года.
    «Адбылася 1 вер. на р. Святая (Швянтоі) каля г. Вількамір у ходзе грамадзянскай вайны 1432—39 паміж войскамі вял. кн. Свідрыгайлы з аднаго боку i вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча з другога. Летам 1435 Свідрыгайла сабраў значнае войска на бел. i ўкр. землях, Смаленшчыне. У яго склад уваходзіў татарскі аддзел,крыжацкае войска,кн. Жыгімонт Карыбутавіч з чэхамі. Армія ix праціўнікаў складалася з жамойцкага войска Жыгімонта Кейстутавіча i пасланага яму на дапамогу корпуса з Польшчы. Сутыкненне адбылося прыкладна за 10 км на Пд ад горада, на левым беразе Святой. Ключавым момантам бітвы была атака Жыгімонта Кейстутавіча на табар, пабудаваны Свідрыгайлам на чэшскі ўзор.Бітва працягвалася каля гадзіны i прывяла да панікі, a потым i ўцёкаў войска Свідрыгайлы i крыжакоў. Адной з прычын ix няўдачы было тое, што частка русінскага войска спазнілася i не паспела заняць сваё месца ў баявых парадках. У час бітвы i асабліва ўцёкаў пераможаныя панеслі велізарныя страты. Загінулі магістр Франц фон Кірскорф i многія комтуры, 13 князёў, яшчэ43 былі ўзяты ў палон, у т.л. смяротна паранены Жыгімонт Карыбутавіч. Сам Свідрыгайла з невял. дружынай здолеў уцячы ў Полацк. Бітва стала пераломам у вайне. Пасля яе, страціўшы ўплыў на бел. земляхі Смаленшчыне,Свідрыгайла ўжо не здолеў аднавіць свае пазіцыі. Перамога пад Вількамірам дала магчымасць Польшчы ўзмацніць свой уплыў у ВКЛ.»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *