“Мы — за здаровую нацыю!”

Лента новостей

— акцыя пад такой назвай, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя, становіцца ў Вялікай Бераставіцы традыцыйнай. Праводзілася яна і 7 красавіка летась. А пазаўчора шматлікіх прахожых, якія якраз накіроўваліся дамоў на абедзенны перапынак, на пляцоўцы каля возера зноў чакаў прыемны сюрпрыз. Работнікі ЦРБ і райЦГіЭ, раённага Дома культуры, аддзелаў адукацыі і па справах моладзі райвыканкама, а таксама прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “БРСМ” пастараліся, каб кожны тут прыпыніўся і зацікавіўся ўсім, што яму прапаноўваецца.
Увага людзей засяроджвалася на карысці здаровага ладу жыцця. Пра гэта гучалі і песні, якія выконвалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці РДК і навучэнцы мясцовага ліцэя, пра гэта вялі гаворку вядучыя музычнай праграмы. Актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ” з Вялікабераставіцкай СШ актыўна прапагандавалі здаровы лад жыцця. Рэкамендацыі і памяткі па прафілактыцы захворванняў, якія падрыхтавалі работнікі ЦРБ, райЦГіЭ і раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, зацікавілі многіх.
Людзі спыняліся каля столікаў, дзе была прадстаўлена інфармацыя, прычым незвычайна аформленая, аб шкодзе наркотыкаў і піва. Той, хто рашыў кінуць курыць, меў магчымасць тут жа пакласці сімвалічны пачатак гэтаму: “забіць” на цыгарэту цвіком і малатком. Або — абмяняць яе на цукерку.
Акцыя прыцягнула ўвагу многіх, гэта прыемна.
Марыя ДРАПЕЗА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *