Музычная вандроўка ў Новы год у Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў

Актуально Культура

1 IMG_8522 IMG_8525 IMG_8529 IMG_8536 IMG_8546 IMG_8553 IMG_8560 1 IMG_8565 IMG_8566 IMG_8582 IMG_8592 IMG_8593 IMG_8594 IMG_8595 1 IMG_8598 IMG_8599 IMG_8602 IMG_8604 IMG_8609 IMG_8612 IMG_8613 IMG_8621Напярэдадні калядных і навагодніх святаў у Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся традыцыйны тэматычны канцэрт. Усе нумары былі прысвечаны самым любімым і доўгачаканым святам – Новаму году і Раству Хрыстову. Адбылася сапраўдная музычная вандроўка ў Новы год.
Святочная праграма вечара пачалася з “Калядак” — велічальнага віншавальнага твора – які выканалі ўдзельнікі ўзорнага эстрадна-інструментальнага ансамбля “Tutti” (мастацкі кіраўнік Вадзім Антоненка). Тэму падтрымалі квартэты ў складзе Вольгі і Ксеніі Карпач, Анастасіі Барэль, Карыны Качанавай, а таксама Яны Верабей, Карыны Сушко, Ксеніі Садаўнічай, Анастасіі Касьян, якія выканалі вакальныя нумары, і дуэт флейтыстаў – настаўніцы Анастасіі Яроміч і вучаніцы 7 класа Ізабэлы Занеўскай. Малодшыя вучні – Валерыя Беська, Арцём Леваненя, Аляксандр Дземідовіч, Аляксей Казлоўскі, Алеся Унуковіч, Аляксей Рыгосік, Ксенія Карчэўская, Ксенія Заяц падрыхтавалі для бацькоў і гасцей навагоднія вершы, а Дар’я Гудач, Алякандр Гутоўскі і Надзея Хілюта выканалі п’есы на музычных іструментах.
Якое ж навагодняе свята без карнавальных касцюмаў, казачных персанажаў і павучальных гісторый? Увазе гледачоў была прадстаўлена тэатралізавана-музычная казка “Дудачка”, галоўныя ролі ў якой выканалі юныя музыканты Максім Трушко, Кацярына Ермакова, Аляксей Казлоўскі і Анастасія Краўцова.
Напэўна, многім было цікава даведацца, якія навагоднія традыцыі існуюць у розных краінах свету. Вядучыя праграмы – настаўніцы Галіна Карпенка і Ірына Дарашкевіч – пазнаёмілі гасцей з каляднымі і навагоднімі звычаямі Польшчы, Малдавіі, Германіі, Швецыі, Кубы і, канешне ж, роднай Беларусі. А вучні Антон Сарока, Арцём Нікан, Арцём Грамыка, Дар’я Атарык, Юлія Стрыга, Вольга Карпач, Юлія Рыжэўская, настаўніцы Людміла Цыбуль і Ірына Дарашкевіч выканалі музычныя творы, якія выдатна перадалі культурную самабытнасць гэтых краін.
Безумоўна, праграма навагодняга канцэрта была б няпоўнай без выступленняў узорных дзіцячых хароў “Кампанэлі” (мастацкі кіраўнік Таццяна Кулік, канцэртмайстар Галіна Карпенка) і “Манжэрок” (мастацкі кіраўнік Ірына Серабракова, канцэртмайстар Галіна Архіпава). Калектывы выканалі некалькі твораў і падарылі ўсім святочны настрой і пазітыўныя эмоцыі. Па традыцыі ў фае школы мастацтваў адкрылася выстава творчых работ навучэнцаў мастацкага аддзялення пад назвай “Скрозь марознае акно”. Яна будзе дзейнічаць на працягу зімовых канікул, таму ў аматараў выяўленчага мастацтва яшчэ ёсць магчымасць наведаць экспазіцыю і пазнаёміцца з новымі работамі юных мастакоў.
***
Навагоднія канцэрты адбыліся таксама ў Пагранічным і Эйсмантаўскім філіялах школы мастацтваў.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *