Марафон добрых спраў бераставіцкіх педагогаў

Лента новостей

Па словах беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага, “дзеці – геніі, калі з імі працуюць таленты. Яны толькі сёння дзеці. Заўтра – народ Беларусі…”. Таму клопат аб іх, будучых грамадзянах краіны, паўсядзённая ўвага з боку дарослых – наш непасрэдны і пачэсны абавязак, які патрэбна з гонарам выконваць. Раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прыняла актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”, якая праходзіць пад эгідай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У ходзе акцыі прадстаўнікі прафсаюзнага актыву сабралі цацкі, сувеніры, канцтавары, грашовыя сродкі на набыццё салодкіх пачастункаў, арганізавалі і правялі навагоднія прадстаўленні.

Райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў ходзе акцыі выдзелена больш за сем з паловай мільёнаў на набыццё падарункаў дзецям членаў прафсаюза. На суму 955 800 рублёў навагоднія салодкія падарункі атрымалі дзеці з апякунскіх сем’яў.

Ужо шмат гадоў аказвае шэфскую дапамогу райкам прафсаюза выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку. На навагоднім прадстаўленні ім уручаны салодкія пачастункі, цацкі, настольныя развіваючыя гульні. На гэтую дабрачынную акцыю прафсаюзам работнікаў адукацыі і навукі таксама выдаткавана больш за 990 тысяч рублёў.

Не перастаюць тварыць дабро нашы педагогі. Цяпло сваёй душы яны дораць не толькі дзецям, але і сваім калегам – ветэранам, пажылым і адзінокім людзям, інвалідам. І ад усяго гэтага атрымліваюць вялікае задавальненне, бо, як сказаў Шата Руставелі: “Што ты схаваў – тое прапала, што ты аддаў – тое тваё”.

Таццяна Петрулевіч, старшыня Бераставіцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *