Маладыя выканаўцы спаборнічалі ў песенным жанры

Культура Лента новостей

2Тыдзень маці на Бераставіччыне распачаўся з правядзення 8 кастрычніка адкрытага конкурсу песні “Для мамы я пяю з любоўю…”, арганізаванага аддзелам па рабоце з моладдзю раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Згодна з палажэннем, удзель­нічаць у гэтым творчым конкурсе мелі магчымасць падлеткі і моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года. І прадставіць членам журы юныя выканаўцы павінны былі адзін песенны твор аб маці ці для маці.

1Як адзначыла адзін з арга­нізатараў і членаў журы, загадчык аддзела па рабоце з моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Вераніка Грахоўская, у аргкамітэт паступіла 14 заявак. 3 4 5 6Акрамя асобных выканаўцаў у творчым спаборніцтве ўдзельнічаў таксама дуэт з аг. Макараўцы. Прадэманстраваць свае вакальныя здольнасці пажадалі, у асноўным, юныя выканаўцы з сельскай мясцовасці. У той жа час у ліку канкурсантаў былі не толькі школьнікі, але і моладзь, якая працуе.
Папярэднічалі конкурсным нумарам вершаваныя выступленні пра маму садкоўцаў Нікі Прымачэнка, Кацярыны Ляховіч і

7 8 9 10 12Маргарыты Хасанавай. Падтрымліваў удзельнікаў вядучы конкурснай праграмы, рэжысёр аддзела па рабоце з моладдзю Яўген Красноўскі.
Песні пра матулю – асабліва кранальныя, таму што няма больш блізкага і роднага чалавека, чым маці. А калі выкананне іх адрозніваецца яшчэ артыстызмам, выразнасцю, належнай сцэнічнай культурай, то дзейства, якое адбываецца на сцэне заўсёды выклікае ў слухачоў замілаванне і пяшчотныя пачуцці.
Не ўсе выступленні канкурсантаў адпавядалі гэтым крытэрыям. Аднак многія з удзельнікаў змаглі перадаць праз песню шчырую любоў і павагу да матулі. Найлепш гэта атрымалася ў Анастасіі Мартыш – пятнаццацігадовай удзельніцы аматарскай творчасці філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы. Менавіта яна і стала ўладальніцай дыплома І ступені конкурсу. Прадавец магазіна “Селена Мода” з г.п.В.Бераставіца Наталля Дарожка ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені, а сямнаццацігадовая ўдзельніца аматарскай творчасці філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Стары Дворац Лізавета Жук – дымломам ІІІ ступені.
13 14 15 16 17На думку членаў журы, у склад якога, дарэчы, акрамя Веранікі Уладзіміраўны ўваходзілі таксама аўтар, выканаўца і арганізатар адкрытага раённага конкурсу гітарыстаў “Песня без граніц” Сяргей Хілюта, выканаўца, вакаліст, хормайстар Андрэй Аруткін і рэжысёр народнага тэатра “Магія гульні” Марына Хамяня, эмацыянальна і шчыра прагучалі таксама конкурсныя нумары вучаніцы Вялікабераставіцкай СШ Паліны Захарчук, вучаніц Алекшыцкай СШ Анастасіі Болбат і Ксеніі Камяк, вучаніц Вялікаэйсмантаўскай СШ Веранікі Станеўскай, Наталлі Бушуевай і Караліны Анджэеўскай, вучаніцы Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Марыны Праневіч, работніц СВК “Пархімаўцы” Алены Зыблевай і МТФ “Масаляны” Юліі Качароўскай.
Усе ўдзельнікі адкрытага раённага конкурсу песні “Для мамы я пяю з любоўю…” атрымалі на памяць сувенірны фотаальбом “Вялікая Бераставіца і ваколіцы”, а ўладальнікі прызавых месцаў – дыпломы і каштоўныя падарункі.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *