Маладымі сіламі папаўняюцца рады бераставіцкіх аграрыяў

Лента новостей

Кожны год з раёна ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы аграрнага профілю, а таксама ў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама накіроўваецца інфармацыя аб вакансіях і будучым працаўладкаванні маладых спецыялістаў. Напрыклад, у гаспадаркі патрабуюцца зараз ветурачы, інжынеры – механікі і тэхнікі – электрыкі. А прыехалі на працу ў гэтым годзе з Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта 20 чалавек, з сярэдніх спецыяльных устаноў – 25. Юнакі і дзяўчаты працуюць у гаспадарках.
Аграрную адукацыю ў гэтым годзе выбралі больш маладых людзей, чым у мінулым. У Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт на стацыянар паступілі 23 абітурыенты (летась 19), з іх на платнае навучанне — 12. Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж выбралі 18 чалавек (у мінулым годзе 8). Адзін з іх вучыцца платна. Жыровіцкі аграрны каледж папоўніўся шасцю нашымі маладымі землякамі (летась было 2). Усе яны паступілі на бюджэтнае навучанне.
Патрабуюцца ў гаспадарках і механізатары. У нашым раёне трактарыстаў — машыністаў рыхтуюць у Бераставіцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесіянальным ліцэі. Да вясенніх палявых работ кожны год патрэба ў механізатарах складае дадаткова прыкладна 20 чалавек.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *