Маладое папаўненне СВК “Цецяроўка”

Лента новостей

У гэтым годзе маладых спецыялістаў тут прыступіла да работы шмат — восем юнакоў і дзяўчына. Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт закончылі аграном Віктар Кухарчык і бухгалтар Павел Маркевіч, Жыровіцкі дзяржаўны аграрны каледж — тэхнік — электрык Ілля Астапаў і механік Дзмітрый Гладкі, Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж – ветфельчар Дзмітрый Куляшоў, тэхнік па племянной справе Ігар Пукель і нарадчык Дзяніс Млёнік, Лідскі будаўнічы каледж – майстар будаўнічага ўчастка Павел Войтас. Некаторыя юнакі ўжо вучацца завочна ў вышэйшых навучальных установах.
Бухгалтар Кацярына Пісанка (на здымку) атрымала адукацыю ў Ваўкавыскім аграрным каледжы. Дзяўчына ездзіць на працу з Вялікай Бераставіца. Сустрэлі яе, а таксама ўсіх маладых спецыялістаў у сельгаскааператыве гасцінна. Каця вельмі ўдзячна калектыву за добрыя адносіны і падтрымку. У СВК “Цецяроўка” ёй падабаецца.
У добры шлях, маладыя спецыялісты!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *