“Маладая Беларусь!”

Лента новостей

Абласны конкурс “Маладая Беларусь!” праходзіць з 1 лістапада па 1 снежня 2010 года сярод маладажонаў Гродзеншчыны. Ён садзейнічае станаўленню маладых сем’яў на аснове патрыятычных і духоўных каштоўнасцяў беларускага народа, а таксама заахвочвае іх да актыўнага сямейнага адпачынку.

У конкурсе могуць прыняць удзел маладыя сем’і, якія зарэгістравалі свой шлюб у ЗАГСах Гродзенскай вобласці ў перыяд з 1 лістапада па 1 снежня. У час рэгістрацыі шлюбу кожная маладая сям’я атрымлівае віншавальны каляндар — запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе.

Каб удзельнічаць у розыгрышы прызоў, маладажонам неабходна да 5 снежня накіраваць у Гродзенскі абласны камітэт ГА “БРСМ” свой вясельны фотаздымак, указаць свае імёны і прозвішчы, месца працы ці вучобы, хатні адрас і тэлефон, дату і месца рэгістрацыі шлюбу. А яшчэ адна неабходная ўмова – прыдумаць свой кароткі дэвіз (слоган) на тэму “Чаму мы любім Беларусь?”

Розыгрыш прызоў адбудзецца ў снежні гэтага года ў Лядовым палацы спорту ў г.Гродна ў час правядзення маладзёжнай шоу-праграмы. Усе маладыя сем’і, якія прымуць удзел у конкурсе, атрымаюць права на бясплатны ўваход на гэтае мерапрыемства.

Прызы і дыпломы для ўдзельнікаў конкурсу падрыхтавалі Гродзенскі абласны камітэт ГА “БРСМ” і аддзел па справах моладзі аблвыканкама.

На здымку: першы сакратар РК ГА “БРСМ” Святлана Ваўчок уручае каляндар – запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе Ганне і Андрэю Станкевічам.

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *