Лінія па выпуску сарочак будзе адкрыта ў Бераставіцкім быткамбінаце

Актуально Лента новостей

Адкрытае акцыянернае таварыства “Дзяржынская швейная фабрыка “Эліз» — буйнейшае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь, якое спецыялізуецца на выпуску мужчынскіх сарочак, сарочак для хлопчыкаў, жаночых блуз і іншых вырабаў лёгкага асартыменту. Прадукцыя прадпрыемства выпускаецца пад вядомымі гандлёвымі маркамі «Tino Aretty», «Leonardo», «Eliz», «Эліз», якія прадугледжваюць высокую якасць тканін і элегантнасць шыцця, адпавядаючую класу “люкс”.
Падобна на тое, што ў хуткім часе і некаторыя бераставічане змогуць прыняць удзел у стварэнні прадукцыі гэтага прадпрыемства. Заключаны дагавор паміж фабрыкай і Бераставіцкім быткамбінатам на адкрыццё ў пашывачным цэху Дома быту вытворчай лініі па шыццю сарочак. Гэта выгадна як дзяржынцам, так і нам — у пасёлку з’явяцца новыя рабочыя месцы.
Марыя ДРАПЕЗА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *