“Крокі ў навуку”

Лента новостей

— так называлася навукова-практычная канферэнцыя, якая прайшла 25 лютага ў Ваўкавыску. Удзел у ёй прынялі і юныя даследчыкі з нашага раёна, вучні 7-11 класаў з агульнаадукацыйных устаноў. І, трэба сказаць, даволі паспяхова. Так, вучань 10 класа гімназіі аг.Пагранічны Дзмітрый Пракапец быў адзначаны дыпломам І ступені. Юнак выступаў у секцыі “Гісторыя” з работай “Вёска Клепачы Бераставіцкага раёна — летняя рэзідэнцыя знакамітага магнацкага роду Тышкевічаў”, якую напісаў пад кіраўніцтвам настаўніка В.М.Бабкова. Дыпломам І ступені была адзначана таксама Алеся Грыгалец (гімназія аг.Пагранічны) за работу “Параўнальны аналіз вады з розных прыродных крыніц аг.Пагранічны і крыніцы ў в.Івашкаўцы Бераставіцкага раёна”, напісаную пад кіраўніцтвам А.П.Канецкай.
Вучаніца 11 класа Малабераставіцкай СШ Надзея Качынская (кіраўнік Т.І.Эйсмант) атрымала дыплом ІІІ ступені ў секцыі “Краязнаўства і грамадазнаўства” за работу “Амаль забыты вучоны з Малой Бераставіцы”.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *