Каравай духмяны –рук руплівых плён

Актуально

Дажынкі – кожны год доўгачаканае і радаснае свята. Папярэднічаюць яму напружаная праца і спадзяванні на багаты ўраджай. 21 жніўня ў г.п.Вялікая Бераставіца адбылося раённае свята, прысвечанае ўшанаванню тых руплівых працаўнікоў, якія зрабілі ўсё магчымае, каб наблізіць гэты шчаслівы дзень і зрабіць важкім наш агульны каравай.
На Дажынкі прыйшло шмат людзей, прысутнічаў ганаровы госць – першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама Антон Кулісевіч.
Гасцей сустрэлі дзяўчаты са святочным караваем. У неба былі выпушчаны прыгожыя галубы.
Хлебароб – ганаровая прафесія. Шчырыя словы падзякі гэтым выдатным працаўнікам выказаў старшыня Бераставіцкага райвыканкама Міхаіл Сіцько. Затым прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання перадавікоў жніва -2010. Памятны сцяг пераможцы раённага спаборніцтва быў уручаны СВК імя Варанецкага.
Хлеб, ніва, зямля… З думкай пра іх хлебароб ва ўсе часы ўставаў і клаўся спаць. Ён пранёс праз вякі гэтыя адвечныя каштоўнасці, разумеючы, што за імі – зямля і воля, дабрабыт і будучыня. Шчырымі апладысментамі віталі прысутныя перадавікоў жніва – камбайнераў. У класе камбайнаў “Лексіён” першае месца ў раённым спаборніцтве заняў і быў узнагароджаны Ганаровай граматай Бераставіцкага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і прэміяй 10 базавых велічынь экіпаж Пятра Журавенкі і Яўгена Пракопчыка з СВК “Цецяроўка”. Другое і трэцяе месца занялі адпаведна Аляксандр Іваноўскі і Аляксандр Якімовіч з РУСП “Масаляны”, і Аляксандр Кухарчык і Максім Кухарчык з СВК “Цецяроўка”. Іх таксама ўзнагародзілі Ганаровымі граматамі і прэміямі — 8 і 6 базавых велічынь.
Пераможцамі ў класе камбайнаў “Джон Дзір”, “Мега”, “ CF-80”, “Ліда -1600” , “КЗР -10”, “КЗС -1218” сталі і занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месца экіпаж Сцяпана Талочкі і Генрыха Кісяля з СВК імя Варанецкага (узнагароджаны Ганаровай граматай Бераставіцкага райвыканкама і прэміяй 10 базавых велічынь), старшы камбайнер Аляксандр Лёнін з СВК “Цецяроўка” (Ганаровая грамата і прэмія 8 базавых велічынь), экіпаж Васіля Шкулепы і Мікалая Блажыеўскага з СВК “Цецяроўка” (Ганаровая грамата і прэмія 6 базавых велічынь).
У класе камбайнаў “Ліда -1300”, “Дон -1500” , “КЗС -7” , “Бізон” , “ТС-59” таксама былі вызначаны лепшыя. Першае месца заняў экіпаж Андрэя і Юзэфа Панасюкоў з СВК “Макараўцы”. “Героеў жніва” ушанавалі Ганаровай граматай Бераста-віцкага райвыканкама і прэміяй 10 базавых велічынь. На другім месцы аказаўся экіпаж Івана Антановіча і Ігара Каровіна з РУСП “Масаляны” (Ганаровая грамата і прэмія 8 базавых велічынь), на трэцім – старшы камбайнер і камбайнер СВК імя Варанецкага Валянцін Македон і Станіслаў Церабей (Ганаровая грамата і прэмія 6 базавых велічынь).
Значны ўклад у тое, каб жніво парадавала людзей, унеслі высокакваліфікаваныя спецыялісты. У намінацыі “лепшы аграном – 2010” перамог Мікалай Міхальчык з СВК “Малабераставіцкі элітгас”. Яго заслугі ў развіцці раслінаводства ў гаспадарцы былі адзначаны Ганаровай граматай Бераставіцкага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і прэміяй 30 базавых велічынь. Лепшым інжынерам па да-працоўцы зерня стаў Вячаслаў Мілянкевіч з СВК “Макараўцы” , “лепшым загадчыкам участка” – Міхаіл Стралкоўскі з СВК імя Варанецкага, лепшым намеснікам кіраўніка па ідэалагічнай рабоце–Аліна Янушка з СВК імя Варанецкага (аналагічныя ўзнагароды).
Лепшым вадзіцелем быў прызнаны Іосіф Станеўскі з СВК імя Варанецкага. Яго таксама ўшанавалі Ганаровай граматай райвыканкама і прэміяй 10 базавых велічынь. Таксама быў адзначаны і ўклад звеннявога звяна па сціртаванні саломы з РУСП “Масаляны” Валерыя Буйко і звеннявога звяна па дапрацоўцы зерня з СВК імя Варанецкага Станіслава Эйсманта.
Добра папрацавалі на жніве і маладыя. Граматамі райкама БРСМ і каштоўнымі падарункамі адзначаны ўклад мала-дзёжных экіпажаў Сяргея і Аляксандра Тарановічаў, а таксама Андрэя Клімчука і Арцёма Шэўчыка з СВК “Цецяроўка”, Мікалая Хілюты і Андрэя Аруткіна з СВК “Пархімаўцы”, вадзіцеля Аляксандра Хонцара з СВК “Малабераставіцкі элітгас”.
У важкі раённы каравай унеслі сваю долю кіраўнікі фермерскіх гаспадарак Станіслаў Бах і Людміла Арцюхевіч. На перавозцы збожжа ў дзяржзаказ вызначыліся Юрый Яскулд, Міраслаў Леванеўскі, Віталь Трацякоў, Дзяніс Емяльянчык. Усе яны атрымалі каштоўныя падарункі.
За шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад Падзячнымі пісьмамі Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў і Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны кіраўнікі гаспадарак – старшыня СВК імя Варанецкага Іосіф Колас, старшыня СВК “Малабераставіцкі элітгас” Анатолій Коханаў, старшыня СВК “Алекшыцы” Валерый Паўлюкевіч, старшыня СВК “Цецяроўка” Віктар Піўко, старшыня СВК “Пархімаўцы” Уладзімір Анішчык, старшыня СВК Макараўцы” Антон Вярышка, выконваючы абавязкі дырэктара аграфірмы «Стары Дворац» Віктар Байрак, дырэктар РУСП “Масаляны” Алег Антушэвіч.
Дзеля агульнай справы шмат было зроблена і работнікамі райсельгасхарча. Граматы Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў і Бераставіцкага райвыканкама ўручылі начальніку аддзела арганізацыі вытворчасці Віктару Століку і загадчыку сектара механізацыі райсельгасхарча Віктару Боську.
Ушанаванне працаўнікоў сельскай гаспадаркі суправаджалася музычнымі падарункамі. Каб свята атрымалася на славу, пастараліся народныя калектывы “Бераставіцкія музыкі”, “Канцона”, “Стакроткі”, а таксама аркестр народных інструментаў Пагранічнай дзіцячай школы мастацтваў, узорны тэатр моды “Спадчына” Ваўкавыскага цэнтра дзіцячай творчасці і самадзейныя артысты Ангеліна Гуліна, Дзмітрый Бозыр, Уладзімір Макар, Дзмітрый Пазняк, Андрэй Аруткін, Аляксандр Лапскі і многія іншыя.
Закончылася свята шчырым нізкім паклонам хлебаробам:
За шчодрасць душы, за ласкавасць усмешкі,
За рук дабрыню і за працы бязмернасць,
За сціпласць і шчырасць, за чалавечнасць,
Паклон вам зямны і падзяка
Навечна!
На здымках: у час ушанавання пераможцаў на жніве.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *