Калядныя віншавані – для пагранічнікаў

Лента новостей

У святкі, у перыяд ад Нараджэння Хрыстовага да Хрышчэння Гасподняга, існуе даўняя традыцыя наведваць царкоўныя набажэнствы і здзяйсняць справы міласэрнасці – наведваць хворых, зняволеных, пажылых, сірот, дарыць ім сваю ўвагу, клопат і, канешне ж, падарункі.

Праваслаўныя святары раёна таксама ў святкі спяшаюцца павіншаваць з Калядамі вернікаў, якія знаходзяцца ўдалечыні ад дома, хварэюць або знаходзяцца ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

7 студзеня, у свята Нараджэння Хрыстовага, настаяцель храма святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай аг. Пагранічны, протаіерэй Сергій Шэлест наведаў пагранічную заставу № 10 у в. Мінчыкі.

Айцец Сергій павіншаваў воінаў-пагранічнікаў са святам Нараджэння Хрыстовага, пажадаў ім мужнасці, моцы душэўных і цялесных сіл, Божай дапамогі ў нясенні нялёгкага служэння па ахове рубяжоў Айчыны, менш трывожных начэй і доўгіх гадоў жыцця. Традыцыйна святар перадаў ваеннаслужачым салодкія пачастункі.

Да друку падрыхтавала Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *