З любоўю да Беларусі

Лента новостей

IMG_47073 лютага ў Канюхоўскім яслях-садзе – сярэдняй школе была арганізавана рэкламная кампанія “З любоўю да Беларусі”, падрыхтаваная падчас калектыўнай творчай працы вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў. У госці запрасілі таксама класных кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна.
Прысутным пры дапамозе сямі рэкламных блокаў расказвалі пра нашу Радзіму, пра тое, чым яна славіцца і хто яе праслаўляе. Дзяўчынкі 2-га класа расказвалі пра непаўторны брэнд краіны – лён, пра вырабы з гэтай сціплай, на першы погляд, раслінкі, якая апранае нас у прыгожае, а галоўнае, экалагічна чыстае адзенне.
Дзве сястрычкі, Ксенія і Анжаліка Данік, рэкламавалі беларускі крышталь і іншыя вырабы шклозавода “Нёман”. Дзмітрый Кавалеўскі і Уладзімір Дамастой здзіўлялі аповедам пра аўтамабільную тэхніку: трактары, аўтамабілі МАЗ, БелАЗ, камбайны, кормаўборачныя машыны. Наталля Дзмітрыеўна Кавалеўская прадставіла восем цудаў Беларусі. Яна расказала таксама цікавае паданне пра возера Свіцязь.
Удзельнікі рэкламнай кампаніі танцавалі, спявалі, вучылі гасцей рабіць папяровыя васількі – сімвал Беларусі. Гучалі заклікі: “Адчууйце цяпло зямлі і працавітых людскіх рук!”, “Мы — за здаровы лад жыцця!”, “Купляйце беларускае!”.
Апошні рэкламны блок прадставілі вучаніца 2-га класа Вікторыя Дабрэнка і яе маці Валянціна Мечыславаўна. З іх прыходам класны пакой напоўніўся духмянымі пахамі пшанічнага пірага і бульбяных дранікаў. Гаспадыні прэзентавалі стравы нацыянальнай кухні і частавалі імі гасцей.
Рэкламная кампанія ператварылася ў сапраўднае свята.
Жанна Кейпаш, настаўніца пачатковых класаў Канюхоўскага ясляў-сада-СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *