Зрабі свой выбар

Лента новостей

i1З 18 па 22 сакавіка на Бера­ставіччыне, як і па ўсёй краіне праходзіць датэрміновае галасаванне. Па дадзеных раённай выбарчай камісіі, удзел у ім прынялі больш 20% жыхароў раёна.
Асноўны дзень выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання – 23 сакавіка 2014 года. Выбарчыя ўчасткі ў гэты дзень будуць адкрыты з 8.00 да 20.00 гадзін. Калі выбаршчык па ўважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён мае права звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання.
У дзень выбараў, 23 сакавіка, на выбарчых участках будуць наладжаны музычныя афармленні і канцэрты, арганізаваны гандаль харчовымі таварамі з мінімальнымі гандлёвымі надбаўкамі.
На пляцоўцы каля раённага Дома культуры будзе наладжана забаўляльная праграма з атракцыёнамі для дзяцей.
Раённая выбарчая камісія запрашае жыхароў раёна прыйсці 23 сакавіка на ўчасткі для галасавання і выканаць свой грамадзянскі абавязак – аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

Графік правядзення канцэртаў
на выбарчых участках
1. Савецкі выбарчы ўчастак №3 – 12.00, 13.00 гадзін
2. Пагранічны выбарчы ўчастак №4 — 12.00 гадзін
3. Алекшыцкі выбарчы ўчастак №6 – 16.00 гадзін
4. Малабераставіцкі выбарчы ўчастак №10 – 12.00 гадзін
5. Пархімаўскі выбарчы ўчастак №11 – 12.00 гадзін
6. Старадварэцкі выбарчы ўчастак №12 – 13.00 гадзін
7. Эйсмантаўскі выбарчы ўчастак №13 – 14.00 гадзін



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *