Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Культура Образование

Штогод у Дзень беларускага пісьменства праводзілася падвя­дзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». З улікам святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кніга­друкавання, конкурс мяняе свой фармат – з раённага на рэспубліканскі.
У сучасным камп’ютарызаваным свеце такія мерапрыемствы могуць прыцягнуць увагу дзяцей і моладзі. Гэты праект – значны крок на шляху адраджэння цікавасці да беларускай літаратуры і культуры ў сучаснага пакалення школьнікаў.
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», удзел у якім возьмуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі.
Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
Дэвіз конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!». Асноўнымі мэтамі і задачамі з’яўляюцца: павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.
Конкурс пра­водзіцца на працягу года: першы этап – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1 па 31 сакавіка 2017 г.; другі – раённы – з 1 па 30 красавіка 2017 г.; трэці – абласны (Мінскі гарадскі) з 1 па 31 мая 2017 г.
Па выніках абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які сёлета адбудзецца пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *