Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе “Чарнобыль – чорны сімвал Беларусі”

Лента новостей

Раённы конкурс творчых работ “Чарнобыль – чорны сімвал Беларусі” пачаўся з 24 сакавіка ва ўстановах адукацыі раёна. Арганізатарамі яго выступілі раённы камітэт БРСМ і рэдакцыя “Бераставіцкай газеты”. Конкурс прымеркаваны да 25-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі і накіраваны на фарміраванне грамадзянскай адказнасці, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя на прыкладзе вывучэння прычын і наступстваў Чарнобыльскай аварыі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы школ і прафесійных ліцэяў раёна, якія захапляюцца журналістыкай і літаратурнай творчасцю, і ўсе жадаючыя. Творчыя работы можна выконваць у свабоднай форме ў любым жанры (верш, апавяданне, сачыненне, рэпартаж, нарыс, эсэ і г.д.), сюжэтам іх павінна з’яўляцца Чарнобыльская трагедыя.
Работы на конкурс неабходна прадставіць у РК ГА “БРСМ” да 19 красавіка гэтага года.
Аўтары лепшых работ будуць узнагароджаны граматамі і падарункамі раённага камітэта БРСМ, а іх творы апублікаваны ў “Бераставіцкай газеце”.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *