Занальная сустрэча моладзі ў аграгарадку Алекшыцы

Актуально Общество

IMG_5280 IMG_5315 IMG_5318 IMG_5357 IMG_5394 IMG_5395 IMG_5408 IMG_5415 IMG_5427 IMG_5428 IMG_5435 IMG_5437 IMG_5442 IMG_5492 IMG_5509 IMG_5521Занальная сустрэча сельскай працоўнай моладзі СВК імя Варанецкага, РУСП “Масаляны” і СВК “Алекшыцы” “Маладое пакаленне выбірае…” адбылася 14 мая ў кафэ-бары “У вікінга” ў аг.Алекшыцы.
Ініцыятарам мерапрыемства выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў падтрымала гэтую ідэю і нават выдзеліла грашовыя сродкі для арганізацыі “салодкага стала” для ўдзельнікаў сустрэчы.
Прывітаў маладых людзей старшыня СВК “Алекшыцы” Валерый Паўлюкевіч, які выказаў пажаданне, каб праз падобныя сустрэчы мацнела сяброўства паміж гаспадаркамі, каб маладыя кадры замацоўваліся на сяле і стараннай працай будавалі будучыню сваіх сем’яў і сваіх прадпрыемстваў.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Ігнатовіч падзякавала кіраўніцтву СВК “Алекшыцы” і намеснікам старшынь па ідэалагічнай рабоце Аліне Янюшка, Уладзіміру Вайцюку і Ганне Міхаленка за падтрымку ініцыятыў моладзі, за імкненне зрабіць жыццё маладых людзей у сваіх гаспадарках больш камфортным, сучасным і цікавым, і пажадала, каб такія сустрэчы сталі традыцыйнымі і давалі магчымасць маладым людзям змястоўна і карысна адпачыць пасля працоўных будняў.
Супрацоўнікі раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці падрыхтавалі цікавую канцэртна-забаўляльную праграму для ўдзельнікаў занальнай сустрэчы.
Моладзь ахвотна прымала ўдзел у гульнях і конкурсах, знаёмілася, прапаноўвала свае крэатыўныя ідэі для адпачынку.
Вечар прайшоў у вельмі добразычлівай і сяброўскай атмасферы, настрой у прысутных уздымалі таксама канцэртныя нумары і танцавальная праграма.
На заканчэнне мерапрыемства я папрасіла некалькіх маладых людзей падзяліцца сваімі ўражаннямі ад сустрэчы.
Наталля Жураўская, эканаміст РУСП “Масаляны”:
— Сённяшняя сустрэча, якую арганізавалі для моладзі нашых трох суседніх гаспадарак, вельмі патрэбная, бо такіх мерапрыемстваў сельскай моладзі сапраўды не хапае. Нам усім спадабалася і канцэртная праграма, і конкурсы, і салодкі стол. Дзякуй арганізатарам, было весела і здорава!
Ала Станеўская, юрысконсульт СВК імя Варанецкага:
— Наша сустрэча прайшла ў вельмі адкрытай і свабоднай атмасферы, мы ад душы насмяяліся падчас разнастайных конкурсаў. Нават не ведала, што ў суседніх гаспадарках столькі цікавых маладых людзей. Прыемна было пазнаёміцца, спадзяюся, што яшчэ не раз сустрэнемся. Радуе, што гаспадаркі аднаўляюцца і папаўняюцца маладымі кадрамі.
Аляксандр Кладко, аграном-аграхімік СВК “Алекшыцы”:
— Ад сустрэчы засталіся самыя лепшыя ўражанні, атмасфера мерапрыемства і месца яго правядзення садзейнічалі знаёмству маладых людзей і цікаваму адпачынку. Прыемна, што для нас падрыхтавалі цудоўны канцэрт, спадабаліся вядучыя мерапрыемства, якія ўмела і цікава праводзілі конкурсы, уздымалі нам настрой. Чакаем наступную сустрэчу!
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *