Заказнік “Свіслач”

Лента новостей

Svislach pojma 30_07_2012 by Dz_Vincheuski 059smНізінныя балоты – адзін з характэрных ландшафтаў Беларусі. Яны з’яўляюцца своеасаблівай візітнай карткай нашай краіны. Балоты такога тыпу ў Еўропе амаль зніклі. А вось паміж вёскамі Грайна і Ярмолічы захавалася амаль ў некранутым стане адносна невялікае пойменнае балота. Яно ўнікальнае тым, што тут гняздуецца глабальна знікаючы від вяртлявай чаротаўкі, які ахоўваецца на нацыянальным і міжнародным узроўні. Мікрасвет балот яшчэ не дастаткова вывучаны, але і вядомая яго частка ўражвае сваёй разнастайнасцю. Велізарныя чароды гусей, розных відаў кулікоў спыняюцца тут для адпачынку і харчавання падчас міграцый. Акрамя гэтых відаў вадаплаўных балота служыць месцам адпачынку для розных відаў качак (шылахвостка, шыраканоска, чырок-свістунок, качка-свіязь і інш.) Падчас пералётаў тут назіраецца канцэнтрацыя лебедзяў-шыпуноў і лебедзяў-клікуноў. Адзначаюцца вялікія зграі чаек азёрных, сярод якіх сустракаюцца шызыя і серабрыстыя. На вясновых разлівах актыўныя розныя віды кулікоў: кнігаўкі, траўнік, вераценнік вялікі і інш. Сенакосы і палі па пойме Свіслачы з’яўляюцца месцам прыпынку і адпачынку вялікіх зграй залацістых сяўцоў. У летні час асаблівую ўвагу прыцягваюць калоніі гарадской ластаўкі і чорнай крачкі. Вёскі Ярмолічы, Грайна, Знайдзіна, Канюхі, Казлы і Магіляны – тэрыторыя гнездавання белага бусла. Свет драпежных птушак заказніка таксама разнастайны, тут адзначаны балотны і лугавы мышаловы, канюк звычайны, арлан-белахвост, сокал-пустальга і інш.
Svislach pojma 30_07_2012 by Dz_Vincheuski 025smУсё гэта і паслужыла асновай для стварэння ў 2003 годзе па ініцыятыве ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і пры падтрымцы мясцовых органаў улады біялагічнага заказніка мясцовага значэння “Свіслач”. Тэрыторыя заказніка – а гэта 2317 гектараў – увайшла ў склад міжнароднай прыродаахоўнай тэрыторыі важнай для птушак “Гродзенская Свіслач”.
– Гаспадарчыя работы на тэрыторыі заказніка абмежаваны, – гаворыць начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Шадрын. – А цяпер разглядаецца пытанне аб забароне вясновага палявання на вада­плаўных птушак у даліне ракі Свіслач на тэрыторыі Бера­ставіцкага раёна. Гэта даз­во­ліць зменшыць антрапагенную нагрузку на заказнік, захаваць біялагічную разнастайнасць відаў на дадзенай тэрыторыі, а таксама будзе садзейнічаць зберажэнню вадаплаваючых відаў птушак, занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь, у перыяд як вясновай міграцыі, так і ў перыяд гнездавання.
Падрыхтавала
Святлана Ганчарова



4 комментария по теме “Заказнік “Свіслач”

  1. Гробля или гребля это конечно была нынешняя дорога на Гродно.
    Когда я охотился, то нигде в районе не собиралось на перелете столько диких гусей как в этой местности. Возможно это память о мелководном озере. Ведь гусей ведут вожаки которые живут долго а учили их вожаки предыдущих поколений.
    Бездонная Яма очень интересный топоним. Возможно и в архиве можно что то найти. Местные рассказывают, что когда то давно там утонул буйвол- буйволов уж лет 150 как не используют в нашей местности.Интересно что всплыл этот буйвол в речке Свислочи через несколько дней. А это метров 500 если не больше. И бездонная яма снаружи никак не связана с Свислочью. Бывший председатель колхоза в Алекшицах -Мещеня Н.Я. говорил там и корова утонула и её так и не нашли. После колхоз огородил эту яму.Говорили туда бросили огромную корягу и она исчезла через двое суток.Говорили Связывали четверо вожжей это примерно 40 метров и не достали дна. Говорили иногда в этой яме булькал огромный пузырь воздуха.
    Правда сейчас я звонил знакомому с Алекшиц- он сказал шпагатом меряли-глубина 15 метров. Но и это удивительно- среди поля маленькое озерцо круглой формы и столь глубокое. Может 50 лет назад была ещё глубже? Может правда карст? Ведь залежи мела и в Волковыске и в Гродно, а мы между ними 🙂 Хотя в Белоруссии карстовых пещер не обнаружено. Даже самых маленьких.

  2. Мясцовасць вельмі цікавая і загадкавая. Некалькі гадоў таму ў Гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў дакументах царскага перыяду знайшоў дакумент, дзе ёсць кароткія ўзгадкі пра гэтую вялізную выцягнутую нізіну. Там сказана, што большая яе частка была ў той час пакрытая вадой і нагадвала вялікі плыткі вадаём , пасярэдзіне якога на некалькі кіламетраў цягнулася высокая насыпыная гробля (вал). Вось толькі як гэта гробля ішла – ўздоўж ці ўпоперак? Калі ўздоўж, то гробляй магла быць сама дарога з губернскага горада Гродна ў Вялікую Бераставіцу. У архіве гаворыцца, што кожную весну падчас паводкаў, гроблю залівала вада. Гэта на нейкі час перашкаджала ямшчыкам на брычках перавозіць пошту і людзей паміж Гроднам і мястэчкам.

  3. Ещё в тех местах есть озерцо которое местные называют Бездонная Яма. Очень интересные легенды связанные с этим маленьким но очень глубоким озерцом.Возможно его происхождение связано с карстовыми явлениями.?
    А белая цапля занесена в Красную Книгу и заслуживает изучения- она явно гнездится там.

  4. Эта местность очень интересная. Её пересекает дорога Берестовица-Гродно. Всегда как еду то смотрю по сторонам сразу за Ермоличами. Сейчас обычно увидеть там стаю гусей , диких конечно. Лебеди там и зимуют в сильные морозы собираясь в полыньях на реке.Видел там журавлей. А вот особенно интересно, что уже много лет подряд вижу там и белых цапель. Не только на пролете но и в пору гнездования и с каждым годом все больше

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *