Завяршыўся раённы этап абласной акцыі “Мы – за здаровы лад жыцця”

Лента новостей

Завяршыўся раённы этап абласной акцыі “Мы – за здаровы лад жыцця”, накіраванай на стварэнне ўмоў для праяўлення сацыяльнай актыўнасці дзяцей і моладзі ў пытаннях рэалізацыі здаровага ладу жыцця. Раённы этап акцыі праводзіў Бераставіцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, а да ўдзелу ў ёй запрашаліся вучні і педагогі ўстаноў адукацыі.

У рамках акцыі прайшлі конкурсы фотакалажоў, лістовак, даследчых праектаў і метадычных распрацовак. Фотакалажы “Мой выбар” адлюстроўвалі дзейнасць моладзі, якая адпавядае паняццю здаровага ладу жыцця. Лепшыя фотаработы ў гэтай намінацыі прадставілі Антон Фрыдэль з Вялікабераставіцкай СШ, Надзея Курыла з Алекшыцкай СШ і Лізавета Манцэвіч з Макараўскага ясляў-сада – СШ.
У намінацыі “Адносіны з прыродай — на здароўе” прымалі ўдзел даследчыя праекты па здароўезберагаючай тэматыцы. Найбольш цікавымі журы прызнала даследчыя праекты “Уплыў пакаёвых раслін на здароўе школьнікаў” (Кватарскі яслі – сад –БШ) і “Наша здароўе – у нашых руках” (Макараўскі яслі – сад-СШ).
Конкурс лістовак “Сам сабе дапамагу і здароўе зберагу” паказваў сучасны погляд маладых лю- дзей на здаровы лад жыцця. Найбольш ярка гэта адлюстравала калектыўная работа вучняў 5 “А” класа гімназіі аг.Пагранічны.
Дарослыя ўдзельнікі акцыі прымалі ўдзел у намінацыі “Мы на прагулцы” — конкурсе метадычных распрацовак экскурсій на прыроду, экалагічных прагулак, сцэнарыяў фізкультурных свят на прыродзе. Перамогу ў гэтай намінацыі атрымала Святлана Курыла, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алекшыцкай СШ, якая прадставіла гульнявае экалагічнае свята на свежым паветры, прымеркаванае да Міжнароднага дня птушак, — “Іх стыхія — неба”. Яе метадычная распрацоўка накіравана для ўдзелу ў абласным этапе акцыі.
Як адзначыла метадыст Бераставіцкага ЦТДіМ Таццяна Таберка, удзел у падобных мерапрыемствах спрыяе павышэнню інфармацыйнага ўзроўню вучняў па праблемах здаровага ладу жыцця, фарміруе свядомыя адмоўныя адносіны да шкодных звычак і садзейнічае выхаванню ў маладых людзей адказнасці за сваё здароўе.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *