“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”: у сельскіх бібліятэках Бераставіччыны праходзяць мерапрыемствы ў рамках святкавання Дня Незалежнасці

День Независимости Общество

Лейтматывам святкавання Дня Незалежнасці на Бераставіччыне сёлета з’яўляецца тэма любові да сваёй малой радзімы і гонару за Беларусь – дзяржаву, у якой усе мы нарадзіліся.  У сельскіх філіялах Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя Восіпа Кавалеўскага гэтыя тэмы сталі адпраўной кропкай мерапрыемстваў, прысвечаных галоўнаму святу краіны.

Бібліятэкар Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэкі Наталля Прохар запрасіла да сябе наведвальнікаў працоўнага лагера «Юнацтва».   Наталля Аляксееўна правяла гутарку пад назвай «Мая малая радзіма», расказала пра гісторыю і сучаснасць аграгарадка Канюхі.  Юнакі і дзяўчаты паразважалі разам пра тое, што для іх значыць жыць, вучыцца і працаваць у родным мястэчку, і прыйшлі да высновы, што зямля, дзе чалавек нарадзіўся, дае яму  сілу і энергію для будучых здзяйсненняў.

У Пагранічнай сельскай бібліятэцы адбыўся  ўрок гісторыі “Жыву у Беларусі і тым ганаруся”. Бібліятэкар Надзея Кобрынец запрасіла дзяцей адправіцца ў падарожжа па роднай краіне  Рэспубліцы Беларусь і расказала пра шлях нашай дзяржавы да незалежнасці. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Мая краіна – Беларусь” і тым самым праверылі, наколькі добра яны ведаюць гісторыю, культуру і знамянальныя даты нашай рэспублікі. Была арганізавана кніжная выстава пад назвай “Ганаруся табой, Беларусь”.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *