Жніво крочыць па Бераставіччыне

Лента новостей

Камбайнеры СВК “Малабе­раставіцкі элітгас” Аляксандр Бараноўскі, Дзмітрый Марцуль і Аляксандр Сунелік
Камбайнеры СВК “Малабе­раставіцкі элітгас” Аляксандр Бараноўскі, Дзмітрый Марцуль і Аляксандр Сунелік

Надвор’е ў апошнія дні нарэшце “пайшло насустрач” нашым земляробам. Ва ўсіх гаспадарках Бераставіччыны стараюцца выкарыстаць прыдатны час, каб без страт убраць вырашчаны ўраджай. На 25 ліпеня па раёне ўбрана 16 працэнтаў збожжавых і зернебабовых, у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 19 працэнтаў. Ураджайнасць азімай пшаніцы тут каля 70 цэнтнераў з гектара, убрана больш за трэць ад запланаванага. Пачалі ўбіраць трыцікале. А з яравых культур тут малацілі ячмень. Настрой у камбайнераў бадзёры. Менавіта ад іх адказнасці, старання і прафесійнага майстэрства на хлебнай ніве залежыць папаўненне “жніўнага куфра”.
Няхай спрыяе нашым аграрыям сонечнае надвор’е, а ўборка ідзе поўным ходам!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *