Жанчыны Бераставіцкага масласырзавода прыгожыя і на вытворчасці

Лента новостей

Вольга Бялевіч, Іна Якімовіч і Ірына Сулаўка
Жанчыны – гэта адметная і цудоўная палова чалавецтва. Яны натхняюць і берагуць мужчын, падтрымліваюць агеньчык дамашняга ачага, выхоўваюць дзяцей… Так было спрадвеку. А ў нашы дні па сваёй прафесійнай паспяховай самарэалізацыі яны зусім не адстаюць ад мужчын. Гэта яскрава бачна на прыкладзе Бераставіцкага масласырзавода. Тут працуюць 105 жанчын, іх больш, чым мужчын. Слава якаснай і смачнай айчыннай прадукцыі грыміць далёка за межамі краіны. У яе ёсць свой верны і пастаянны, выпрабаваны часам пакупнік, і нашы зямлячкі ўносяць свой важкі ўклад у прэстыж роднай Беларусі. А ў нас і ў святы, і ў будні бераставіцкія сыры і масла ўпрыгожваюць любы стол, без іх не можа абысціся ні адна гаспадыня. Яны заўсёды будуць карыстацца попытам, дапамагаць здароваму і натуральнаму харчаванню дарослых і дзяцей.
Брыгада сырцэха
На Бераставіцкім масласырзаводзе шчыра ўдзячны ветэранам працы – Марыі Сяргееўне Драгун, Леакадзіі Станіславаўне Бухмет, Галіне Паўлаўне Гардзейка, Таццяне Васільеўне Некала, Тэрэсе Станіславаўне Эйсмант, Марыі Уладзіміраўне Жалудок, Ганне Юльянаўне Грышкевіч.
І сёння на Дошцы гонару завода нямала сумленных жанчын, якія працягваюць і прымнажаюць слаўныя традыцыі прадпрыемства. Гэта прасаўшчык сыру Ларыса Тупік, апаратчык пастэрызацыі Наталля Мініч, старшы майстар-тэхнолаг Таццяна Жлабовіч, юрысконсульт Святлана Заяц.
Уражанне ад жанчын Бераставіцкага масласырзавода заўсёды застаецца самае лепшае – гэта самадастатковыя і паспяховыя нашы сучасніцы.
Пасля значнай мадэрнізацыі, увядзення навейшых тэхналогій і, дзякуючы сучаснаму імпартнаму абсталяванню, праца на Бераставіцкам масласырзаводзе ўжо не такая цяжкая, як дзесяцігоддзі таму. На жанчын у беласнежных халатах прыемна паглядзець. І на вытворчасці яны ўмеюць заставацца прыгожымі. На маё пытанне, ці стамляюцца, ці цяжка ім, многія адказвалі так: “не вельмі”, “на іншым месцы сябе не бачу”. Усе яны зацікаўлены ў далейшым росквіце экспартаарыентаванай вытворчасці. Такія жанчыны ствараюць гонар нашай роднай Бераставіччыне.

Дырэктар Бераставіцкага масласырзавода Іван Блашко:
— Паважаныя дарагія працаўніцы!
Прыміце шчырыя словы павагі і ўдзячнасці за вашу сумленную працу! Разам з вамі мы забяспечваем сучасную перапрацоўку сыравіны па новых тэхналогіях. Вы папаўняеце нашу агульную скарбонку! Кожнай з вас няхай спадарожнічаюць моцнае здароўе, добры настрой, радасць, шчасце і ўдача! Усім працаўніцам нізкі паклон, няхай расце дабрабыт вашых сем’яў!

Ала Касьян
Якасць сыравіны і прадукцыі на прадпрыемстве кантралююць лабаранты вытворчай лабараторыі Вольга Бялевіч, Іна Якімовіч і мікрабіёлаг Ірына Сулаўка. Апаратчык нанафільтрацыі сыроваткі Ала Касьян абслугоўвае сучасную ўстаноўку, якая за змену вырабляе 34 тоны канцэнтраванай сыроваткі. Брыгада сырцэха на чале з майстрам-сыраробам
Светлана Заяц, Таццяна Жлабовіч, Наталля Савіцкая і Ганна Сулаўка
Ліліяй Браткевіч выпускае за змену каля 5 тон сыроў. Сырароб па выспяванні сыру Таццяна Кажэўнікава мае вышэйшую адукацыю, але прысвяціла сябе працы, якая ёй падабаецца. Яе калега Людміла Пічкоўская таксама добра выконвае свае абавязкі. Машыніст вакуумна-ўпаковачнай машыны Алеся Вострыкава ўпакоўвае ў дзень тысячу галовак сыру. Добрыя словы хочацца таксама сказаць у адрас інжынера па якасці і стандартызацыі Ганны Сулаўка, старшага майстра-тэхнолага Таццяны
Таццяна Кажэўнікава, Алеся Вострыкава і Людміла Пічкоўская
Жлабовіч, загадчыцы склада Наталлі Савіцкай, юрысконсульта Святланы Заяц і многіх іншых выдатных працаўніц, пералічыць якіх немагчыма. Усім жанчынам Бераставіцкага масласырзавода моцнага здароўя, прыемнага настрою і новых поспехаў!
На здымках: працаўніцы масласырзавода.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *