Духавікі Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў прывезлі прызавыя месцы з фестывалю

Лента новостей

Адразу чатыры прызавыя месцы прывезлі духавікі Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў з ІІ адкрытага раённага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах імя А.Літвінскага ў г. Дзятлаве. У намінацыі “саліст-інструменталіст” вучань IV класа духавога аддзялення Арцём Нікан (барытон) стаў уладальнікам дыплома І ступені. У гэтай жа намінацыі вучань VI класа Яўген Патурынскі (труба) і вучань ІІІ класа Яўген Зенчык (саксафон) атрымалі дыпломы ІІІ ступені. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны і эстрадны ансамбль узорнага духавога аркестра “Tutti”.

Трэба адзначыць, што ўзровень гэтага фестывалю ўжо выйшаў за межы раённага, пра што сведчаць і паважанае, прадстаўнічае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі са сталіцы, і “геаграфія” канкурсантаў – прыязджалі выступаць нават кітайцы.
Узровень выканальніцкага майстэрства нашых музыкантаў быў высока ацэнены членамі журы, сапраўднымі прафесіяналамі і знаўцамі духавой музыкі. У сваю чаргу конкурсныя творы бераставіцкіх выканаўцаў былі адметныя, рознахарактарныя, у розных стылях—ад класічнага і народнага да дыксіленда і джаз-рока.
Да таго ж кожны твор прагучаў у своеасаблівым “прочтении” кіраўніка ансамбля і аркестра, выкладчыка духавога аддзялення школы мастацтваў Вадзіма Барысавіча Антоненкі. І гэта таксама не засталося незаўважаным членамі журы.
Акрамя гэтага, немалаважную ролю ў паспяховым выступленні адыграла гарманічнае спалучэнне ігры салістаў і ўдзельнікаў ансамбля з акампанементам канцэртмайстраў Галіны Чаславаўны Архіпавай і Таццяны Рыгораўны Алексяюк.
Дарэчы, на фестывалі прысутнічаў беларускі кампазітар І.Мангушаў, інструментальны твор якога выконваў Арцём Нікан. Праслухаўшы выступленне хлопчыка і іншых нашых канкурсантаў, аўтар пісьмова выказаў ўдзячнасць Бераставіцкай школе мастацтваў і яе вучням за ўдалае выкананне як уласна яго твораў, так і за дастойнае выканальніцкае майстэрства ў цэлым.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *