Гуканне вясны ў Канюхах

Лента новостей

20140305_141400У Канюхоўскім яслях-садзе – сярэдняй школе працуе гурток “Народныя абрады беларусаў”, які выхоўвае цікавасць да побыту і культуры продкаў, беларускіх народных традыцый, звычаяў, а таксама развівае артыстычныя здольнасці вучняў. Дзеці з задавальненнем наведваюць заняткі, развучваюць народныя песні і гульні з мэтай іх сцэнічнага ўвасаблення.
У беларускай традыцыі існуе прыгожае і светлае свята «Гуканне вясны», якое наладзілі нашы гурткоўцы 5 сакавіка.
Удзельнікі свята, апранутыя ў народныя касцюмы, з сімвалічнымі папяровымі птушкамі-жаўранкамі і колам – увабленнем Сонца, выйшлі на вуліцу. Спявалі вяснянкі, а сустрэчным жадалі здароўя, дабрабыту і добрага ўраджаю.
Абышоўшы вёску, накіраваліся да загадзя падрыхтаванага вогнішча. Там адбылося тэатралізаванае прадстаўленне. Дзеці спявалі песні, вадзілі карагоды, заклікалі вясну, прасілі сонейка хутчэй сагрэць зямлю.
Скончылася гулянне спальваннем саламянага чучала зімы.
Звонкія галасы, шчаслівыя твары ўдзельнікаў, зацікаўленыя вочы гледачоў – ніхто не застаўся абыякавы! Пакуль будуць адбывацца такія сустрэчы з даўніной, наша самабытная культура будзе жыць.
Алена Кажанеўская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Канюхоўскага ясляў-сада-СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *