Госці з Бельска Падляскага наведалі Бераставіцкі раён

Актуально Лента новостей

У мінулы чацвер наш раён наведала дэлегацыя з горада Бельск Падляскі Рэспублікі Польшча на чале з яго бургамістрам Яўгеньюшам Беразоўцам. Бельск Падляскі – гэта адзін з самых старэйшых і буйнейшых гарадоў Падлясся. Гісторыя яго існавання налічвае больш за паўтысячы гадоў.
Мэтай візіту было наладжванне ўзаемнага супрацоўніцтва. Размова ішла, у прыватнасці, аб удзеле ў праграмах супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь, што дазволіла б абодвум бакам атрымаць фінансавую падтрымку для будаўніцтва або рэканструкцыі некаторых аб’ектаў культуры, якія прадстаўляюць агульны інтарэс для развіцця нашых прыграніч-ных сувязяў. Падчас візіту госці разам са старшынёй райвыканкама М.М.Сіцько, яго намеснікам С.Я.Чыкуном і начальнікам аддзела культуры райвыканкама В.І.Ляховічам пабывалі ў будынку будучага раённага музея, дзе метадыст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны РМЦ НТ М.І.Пацэнка азнаёміў з планамі па размяшчэнні тут экспазіцый, значную частку з якіх мяркуецца прысвяціць вядомым гістарычным асобам, лёс якіх цесна звязаны як з Бераставіччынай, так і Падляссем. Госці наведалі таксама раённы Дом культуры (на здымку), Малабераставіцкую школу, азнаёміліся з вытворчай сферай у аграгарадку Малая Бераставіца. У Масалянах іх зацікавіў вопыт катэджнай забудовы з дзяржаўнай падтрымкай. А ў Вялікіх Эйсмантах яны наведалі школу, размаўлялі з кіраўніцтвам мясцовага СВК.
Сяргей ХІЛЮТА,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *