Гарачы час падрыхтоўкі да халадоў

Актуально Лента новостей

Нязвыклае цёплае надвор’е, якое ўсталявалася ў Беларусі за кампанію з астатняй Еўропай гэтым летам, усё роўна хутка зме-ніцца зімнімі халадамі. Тым больш, што прырода ў апошнія гады прыносіць нам вельмі часта сюрпрызы, і, каб не здарылася так, што і зіму не прыйшлося б назваць па аналогіі з летам – анамальнай… Таму своечасовая падрыхтоўка аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд іграе не апошнюю ролю ва ўстойлівым і надзейным забеспячэнні прад-прыемстваў, арганізацый, устаноў і насельніцтва раёна цяплом. Работнікі жыллёва-камунальнай службы раёна стараюцца між-ацяпляльны перыяд выкарыстаць у поўным аб’ёме для правя-дзення рамонтных работ асноўнага і дапаможнага абсталявання кацельняў, цеплавых сетак, водаправодаў і каналізацыі, жыллёвага фонду і інш. у адпаведнасці з распрацаванымі планамі. Аб тым, як вядзецца падрыхтоўка да ацяпляльнага сезону ў нашым раёне расказвае галоўны інжынер РУП ЖКГ І.І.Ціхун.
— На ўчастку ацяпляльных кацельняў, — адзначае Іван Іванавіч, — выконваецца шмат падрыхтоўчых мерапрыемстваў. На балансе раённага ўнітарнага прадпрыемства знаходзіцца 17 кацельняў: 3 газавыя, 5 – на мясцовых відах паліва (МВП) і 9 – змешаныя (на газе і МВП).
Пасля заканчэння ацяпляльнага сезону пачынаюцца выпрабаванні кацельняў і цеплатрас, рамонт і прамыўка катлоў і сістэм ацяплення, рэвізія і рамонт запорнай арматуры па ўсіх цепласетках, замена пашкоджаных участкаў цепласетак, аднаўленне цеплавой ізаляцыі кацельняў, цепласетак, цеплапунктаў і цеплакамер, чыстка і рамонт цеплакамер і г.д.
— Прэзідэнтам краіны пастаўлена задача да 2012 года дасягнуць не менш 25% аб’ёма вытворчасці электра – і цеплавой энергіі за кошт выкарыстання мясцовых відаў паліва і альтэрнатыўных крыніц энергіі. Што ў гэтым плане робіцца ў нас?
— Сёлета мы працягваем работу па выкананні дзяржаўнай праграмы па пераводу кацельняў на мясцовыя віды паліва. Так, напрыклад, на цэнтральнай кацельнай г.п.В.Бераставіца ўстаноўлены два катлы КВТ -2000 з механізаванай падачай паліва, якія працуюць на трэсках. Зараз яны выкарыстоўваюцца для падагрэву вады. У аграгарадку Малая Бераставіца таксама вядуцца работы па ўстаноўцы катла на МВП большай магутнасці, што дазволіць жыхарам адчуваць сябе больш камфортна зімой, атрым-ліваючы цяпло ў жыллё. Ужо рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на кацельную аг.Масаляны. У будучым там плануецца аб’яднаць тры існуючыя кацельні ў адну, якая будзе працаваць на мясцовых відах паліва. На чарзе замена двух катлоў на больш эканамічныя і ў аг. Макараўцы і г.д.
— Адной з праблем, якая стаіць сёння перад жыллёва-камунальнай гаспадаркай, з’яўляецца старэнне асноўных фондаў, зношанасць цеплавых сетак…
— Гэта сапраўды так. І тым не менш, хоць і невялікімі аб’ёмамі, але ўсё ж праводзіцца замена састарэлых сетак на новыя. Так, па плану ў гэтым годзе неабходна замяніць 2,1 км цеплавых сетак. На сённяшні дзень іх ужо заменена 1,1 км. Работы па замене пашкоджаных цепласетак праведзены ў аг.Пархімаўцы, завяршаюцца ў аг.Кватары і г.п.В.Бераставіца, вядуцца ў аграгарадках Алекшыцы і Масаляны. Выкананы таксама і асноўныя аб’ёмы работ па цеплаізаляцыі ПІ-труб, што дасць магчымасць зэканоміць не толькі цяпло, але і прадухіліць іх парывы. Акрамя гэтага, праведзены бягучы рамонт цепласетак у Старым Дворцы і Пагранічным.
— Якія падрыхтоўчыя работы праводзяцца на ўчастку вода-правода і каналізацыі РУП ЖКГ?
— Спецыялістамі ўчастка праведзена прафілактычнае абследаванне ўсіх водаправодных сетак працягласцю 52,4 км. Згодна з планам на сённяшні дзень заменены водаправодныя сеткі ў Алекшыцах, Пагранічным, Вялікай Бераставіцы агульнай працягласцю 0,8 км. У гэтым годзе ўведзена ў эксплуатацыю яшчэ адна дадатковая артэзіянская свідравіна ў аг.М.Бераставіца. Дзякуючы гэтаму, вада, якую спажывае насельніцтва, стане больш якаснай і атрымліваць яе можна будзе бесперабойна і ў дастатковай колькасці. Таксама на гэты год запланавана будаў-ніцтва яшчэ адной свідравіны ў аг.Масаляны. Праведзены рамонт 4-х артэзіянскіх свідравін: у г.п.В.Бераставіца (водазабор Белы Дворак), аграгарадках Масаляны, Вялікія Эйсманты і Стары Дворац. Набыты намі 4 імпартныя каналізацыйныя помпы з аўтаматыкай, якія дазволяць эканоміць электраэнергію. Адна такая помпа ўжо ўстаноўлена ў Кватарах. Да канца верасня плануем устанавіць астатнія ў Пагранічным, М.Бераставіцы і Алекшыцах.
— Іван Іванавіч, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезону, вядома ж , уключае і прывядзенне ў парадак жыллёвага фонду?
— Вядома, так. Асаблівая ўвага звяртаецца на тэхнічны стан будынкаў, іх канструктыўных элементаў, інжынернага абсталявання. На тэхабслугоўванні раённага ўнітарнага прадпрыемства знаходзіцца 65 шматкватэрных дамоў. У гэтым годзе зроблены капітальны рамонт даху на шматпавярховых дамах у г.п.В.Бераставіца па вул.Леніна, 34а і в.Лясная,98. На доме па вул.Гагарына,6 гарпасёлка праведзены капітальны рамонт даху і частковае ўцяпленне сцен. Быў зроблены бягучы рамонт даху працягласцю 500 м кв.у п.Пагранічны. адрамантаваны адмосткі каля дамоў па вул.Матросава, 3а і Гагарына,17 у райцэнтры. У гэтым годзе на дамах, дзе пражывае 20 сямей і больш, устаноўлены 32 рэгулятары цяпла, у пад’ездах – энергазберагаючыя рэле. Праведзены і будуць яшчэ працягвацца многія іншыя запланаваныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы жыллёвага фонду да зімы.
— Не засталіся ўбаку ад падрыхтоўкі да работы ў асенне-зімовы перыяд і работнікі ўчастка добраўпарадкавання і азелянення?
— Імі праведзены ямачны рамонт дарог па вуліцах раённага цэнтра. Нарыхтавана ўжо 900 тон пяску для пасыпкі дарог і тратуараў у час галалёду. Адрамантаваны скрыні для пяску. Таксама рамантуецца тэхніка для работы ў зімовы перыяд. Плануем да зімы набыць “Амкадор” з адвалам для ачысткі дарог ад снегу і абсталявання “РУМ” для пасыпкі дарог і тратуараў пясчанай і саляной сумессю.
–Дзякуй за гутарку, Іван Іванавіч.
Зінаіда Самкова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *