Віншаванне на Божае Нараджэнне 2010 года

Лента новостей

«Слова сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1, 14)
Уцелаўленне, якое святкуем на Божае Нараджэнне, азначае не толькi тое, што Слова сталася Целам у лонне Марыi i ўвайшло ў людскую гiсторыю ў асобе Езуса Хрыста. Само Слова Божае сёння становiцца целам – у кожным з нас i ў нашай супольнасці. Уцелаўлённае Слова заўсёды дзейнiчае ў людской гiсторыi, тут i цяпер. Становячыся нашым братам, Езус уключае нас паўней у Божую Cям“ю – а менавiта злучае нас узаемна памiж сабой. Ад таго часу, калi Слова сталася целам у нас, мы становiмся ўзаемна братамi i сёстрамi. Усведамленне сабе гэтай праўды можа змянiць многае!
У кожнае Божае Нараджэнне Бог запрашае нас да мараў, да надзеi i да погляду на свет вачамi Адкупiцеля. Праз святкаванне ў гэтым годзе Божага Нараджэння няхай Бог адновiць нашу на-дзею i нашы сэрцы, няхай напоўнiць нас радасцю, каб мы дзялiлiся ёю з нашымi блiжнiмi.
Радасных Святаў Божага Нараджэння i ўсялякага благаслаўлення на Новы 2011 год!
Настаяцелі каталіцкіх прыходаў Бераставіцкага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *