Выхаванцы з Зеленаградскага дзіцячага дома ў Вялікіх Эйсмантах

Лента новостей

Зараз у сельгаскааператыве імя Варанецкага ў гасцях падлеткі з Зеленаградскага дзіцячага дома. Усе яны задаволеныя ад знаходжання ў Вялікіх Эйсмантах.  Ім падабаецца і праца згодна з заканадаўствам па 4 гадзіны ў дзень, смачная ежа, магчымасць займацца спортам, і чытаць у вольны час, і тое, што ў іх тут шмат сяброў. А выхавальнік Марыя Якаўлеўна Любімава таксама ў захапленні ад нашай краіны і добразычлівых людзей. Яна прыязджае ў вялікія Эйсманты з 1986 года. Змена прадоўжыцца да 24 жніўня, а дзеці ўжо паспелі зарабіць добрыя грошы. Колькі ў іх ад гэтага радасці, “свой першы працоўны рубель” – не пустыя словы! Некаторыя з іх нават купляюць падарункі сваім мамам, таму што любяць іх, нягледзячы ні на што.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *