Выстава “Кніг запаветныя старонкі” дзейнічае ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Кватары

Лента новостей

У сельскай бібліятэцы аграгарадка Кватары Год кнігі не праходзіць незаўважаным. Тут пастаянна дзейнічае кніжная выстава “Кніг запаветныя старонкі”, якая расказвае аб гісторыі ўзнікнення кнігі і развіцця кнігавыдання. Да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі быў наладжаны ранішнік “З табою, кніга добрая, ідзем у новы свет” з насычанай самымі рознымі конкурсамі, віктарынамі, загадкамі, гульнямі пра казкі і казачных герояў праграмай. “Пазнай казку па пачатку” – гульня-конкурс пад такой назвай таксама прайшла цікава і, безумоўна, запом-нілася пачаткоўцам. Летам у бібліятэцы адбыўся цыкл чытанняў па біяграфіі і творчасці Янкі Купалы. Наперадзе – Дзень беларускага пісьменства і друку, да якога будзе прымеркавана літаратурная гадзіна “Матчынай мовы слова святое” і кніжная выстава.

На здымку: бібліятэкар Кватарскай СБ Галіна Залуцкая дапамагае чытачу ў пошуку інфармацыі.

Фота Святланы Ганчаровай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *