Выбіраем лепшае насенне з клопатам пра будучы ўраджай

Лента новостей

– У раслінаводстве немагчыма павялічваць ураджай без павышэння культуры земляробства і ўкаранення новых перспектыўных гатункаў, — сцвярджае намеснік начальніка Бераставіцкай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Таццяна Жыўлюк (на здымку). – Ва ўсіх гаспадарках нашага раёна стараюцца, каб была добрая аддача. Агранамічная служба на Бераставіччыне робіць стаўку на найбольш каштоўныя па якасці гатункі.
У Дзяржаўны рэестр унесены 4 новыя гатункі яравой пшаніцы – польскі “Вербена” (ура­джайнасць за гады выпрабавання беларускімі вучонымі 63,9 цэнтнера з гектара), нямецкія “Мялісас” і “Этас” (63,6 і 63,8) і айчынны “Сударыня” (63,3). Усе яны сярэдняспелыя, устойлівыя да палягання. З’явіліся і 4 новыя гатункі яравога ячменю. Гэта сярэдняспелыя айчынныя “Дача” і “Радзіміч” (ура­джайнасць больш за 70 цэнтнераў з гектара), французскія “Суверэн” і “Жана” (72,5 і 72,6). Яны прайшлі выпрабаванні і прыдатныя для ўсіх абласцей Беларусі.
Дарэчы, цікава тое, што ў рэестр уключана шмат новых перспектыўных гатункаў агародніны.

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *