Выбраны ўдзельнікі IV Усебеларускага народнага сходу ад Бераставіцкага раёна

Лента новостей

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №531 6-7 снежня 2010 года ў г.Мінск адбудзецца IV Усебеларускі народны сход. Склікаецца сход на аснове артыкула 37 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця.

За перыяд пасля трэцяга Усебеларускага сходу Бераставіцкі раён дынамічна развіваецца. Далейшых поспехаў дабіліся працаўнікі сяла, рэгулярна выконвалі даведзеныя задачы прадпрыемствы прамысловасці, транспарту і будаўніцтва, удасканальвалася праца і ўмацоўвалася матэрыяльная база ўстаноў сацыяльнай сферы.
На IV Усебеларускім народным сходзе будуць абмяркоўвацца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і праекце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2011-2015 гады.
Удзел у ім прыме 25 000 чалавек, у тым ліку ад кожнай вобласці па 350 чалавек.
Падрыхтоўка да гэтага адказнага мерапрыемства ў Бераставіцкім раёне пачалася своечасова. Быў створаны раённы арганізацыйны камітэт, а затым у працоўных калектывах, дзе налічваецца не менш 30 чалавек, прайшлі сходы па вылучэнні ўпаўнаважаных на раённы сход, на якім неабходна было выбраць ад Бераставіччыны на Усебеларускі народны сход 6 удзель-нікаў.
У аўторак, 2 лістапада, у г.п.В.Бераставіца ў дзіцячай школе мастацтва адбыўся раённы сход, у рабоце якога прынялі ўдзел 98 упаўнаважаных. Сярод іх былі прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, сельгаскааператываў і ўстаноў раёна. Прысутнічалі таксама члены арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню сходу. У рабоце сходу прыняла ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама І.Б.Сцепаненка.
У час правядзення раённага сходу ўпаўнаважаных у выніку галасавання ўдзельнікамі IV Усебеларускага народнага сходу абраны: Вярышка Антон Мечыслававіч, старшыня СВК “Макараўцы”, Сідорык Іван Рыгоравіч, загадчык урачэбнай амбулаторыі ўстановы аховы здароўя “Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца”, Кісялеўская Вікторыя Рамуальдаўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Малабераставіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа”, Сіцько Міхаіл Міхайлавіч, старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, Харытонава Тамара Яўгенаўна, аператар комплексу па адкорму буйной рагатай жывёлы, Чыкун Сяргей Ягоравіч, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Зінаіда Самкова, фота аўтара



1 комментарий по теме “Выбраны ўдзельнікі IV Усебеларускага народнага сходу ад Бераставіцкага раёна

  1. Лукашенко проводит «всебелоруское собрание» своих сторонников, деляя себе агитацию за наши народные деньги, по какому праву? Это невежественно использовать государственные мероприятия, сюда можно отнести и повышение зарплаты граждан, на кануне президенской кампании для продвежения своего политиканства.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *