Вечар да Дня маці прайшоў у Вялікай Бераставіцы

Лента новостей

У 14 кастрычніка ў рэстаране «Колас» райцэнтра адбыўся вечар, прысвечаны Дню маці. На яго запрашаліся прадстаўніцы калектываў раёна, тыя, што паспяхова сумяшчаюць мацярынскія і працоўныя абавязкі, мнагадзетныя маці. Раённы выканаўчы камітэт, прафсаюзны камітэт работнікаў АПК, раённы камітэт Беларускага фонду міру, РК РГА “Белая Русь” выдзелілі грашовыя сродкі на правядзенне святочнага “агеньчыка”, які падрыхтавалі работнікі культуры. За “салодкімі” сталамі размясцілася каля 90 чалавек. Звяртаючыся да жанчын, кіраўнік раёна А.С.Кулісевіч падкрэсліў, што мацярынства — самая паважаная і сацыяльна значная місія жанчыны ў грамадстве. Асаблівыя словы пашаны ён выказаў мнагадзетным матулям, жанчынам, якія сталі прыёмнымі маці. Антон Станіслававіч пажадаў жанчынам моцнага здароўя, поспехаў, дастатку і задаў сустрэчы тон сардэчнай адкрытасці. На свяце прысутнічала нямала жанчын, якія ўжо досыць вядомыя ў раёне, дзякуючы свайму бясспрэчнаму службоваму аўтарытэту, прафесіяналізму. Іх цікава было паслухаць кожнаму. Сярод такіх – пракурор раёна А.А.Кузьма, шматдзетная маці А.І.Масько, будучая маці А.У. Ігнатовіч, бабулі С.І.Конік і А.І.Лагада. Многія выступаючыя гаварылі пра дамінуючую ролю жанчыны-маці ў грамадстве, пра ўвагу да яе з боку дзяржавы, мясцовых органаў улады. Пра тое, як шмат у раёне зроблена і робіцца для пад-трымкі маці, належнага выхавання дзяцей у паўнацэнных сем’ях. Жанчыны, якія бралі ў рукі мікрафон, чыталі ўзнёслыя вершы, расказвалі пра сваіх цудоўных дзетак, дзяліліся сваёй радасцю ад таго, што ўжо дачакаліся нараджэння любімых унукаў. Не скупіліся на добрыя словы і мужчыны, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Сярод іх былі кіраўнікі некаторых арганізацый раёна і ідэалагічныя работнікі. Наогул, сцэнарый сустрэчы быў пабудаваны такім чынам, што ніводная з прысутных жанчын не аказалася па-за ўвагай. Ім дарылі кветкі, песні, цёплыя віншавальныя словы. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці выконвалі прыгожыя песні, жартоўныя і сур’ёзныя, пра каханне і лёс, вернасць і надзею. Асаблівы сэнс святу надае тое, што яно супадае з вялікім праваслаўным святам–Пакровамі Святой Багародзіцы. Пра вечныя каштоўнасці гаварылі ў гэты вечар шаноўныя госці — благачынны Бераставіцкага благачыння, настаяцель храма Прападобнай Ефрасінні Полацкай пасёлка Пагранічны, протаіерэй Сергій Шэлест і дэкан Бераставіцкага дэканата ксёндз Вальдэмар Слота. Сус- трэча  атрымалася  цёплай  і  шчырай.
Алена Рыжко



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *