Вайна для яе закончылася на Бераставіччыне

Лента новостей

12 ліпеня свой 90-гадовы юбілей адзначыла ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Вялікай Бераставіцы Ганна Львоўна Лазаровіч. З гэтай шаноўнай датай яе віншавалі не толькі родныя і блізкія. Да Ганны Львоўны прыйшлі старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Раманік. Шчыра павіншаваўшы юбіляршу і пажадаўшы моцнага здароўя, яны ўручылі ёй грамату ад раённага выканаўчага камітэта і падарункі.
Шлях вайсковага падраздзялення, у якім служыла разведчыца- назіральнік, пралягаў і праз наш Бераставіцкі раён. Дарэчы, Ганна Львоўна – адзіны ў раёне ветэран, які ўдзельнічаў у Сталінградскай бітве. Яна ўзнагароджана медалямі “За абарону Сталінграда”, “За баявыя заслугі”, “ За перамогу над Германіяй”.
Марыя Драпеза, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *