Буракі ў СВК “Малабераставіцкі элітгас” набіраюць цукрыстасць

Лента новостей

IMG_0009Палі на Бераставіччыне радуюць вока сваім дагледжаным выглядам. Паступова пусцеюць тыя, дзе ўбіраюцца налітыя сокам “салодкія карані”. Своечасова падрыхтаваная тэхніка не падводзіць. А дзяржзаказ на выгадную культуру ад нашага раёна складае 130 тысяч тон, як і ў мінулым годзе.
У СВК “Малабераставіцкі элітгас” цукрыстасць буракоў ужо некалькі вышэйшая за базісную. Вопытны механізатар Аляксей Ваўчок за штурвалам магутнага энерганасычанага камбайна адчувае сябе ўпэўнена і камфортна. Імпартны “жалезны конь” убірае караняплоды якасна, а на адвозцы заняты вадзіцелі з немалым стажам Васіль Анісеня і Аляксандр Хонцар (на здымку).
— Каб не квоты, маглі б убіраць і адвозіць значна больш, — гавораць яны.
Буракі хаця і няпростыя ў доглядзе, патрабуюць выдаткаў, але і аддача ад іх вялікая.

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *