Будзе хлеб — будзе і песня

Лента новостей

Масавая ўборка – кожны год важнае выпрабаванне для хлебаробаў. У раёне шмат зроблена, каб своечасова і якасна правесці жніво. Стаўка робіцца на добрую падрыхтоўку тэхнікі, каб не падвяла ў напружаную пару, належную арганізацыю працы і яе аплаты, стымулюючую ролю спаборніцтва. Канчатковыя вынікі будуць падведзены восенню на рэспубліканскіх “Дажынках” у горадзе Маладзечна Мінскай вобласці. Спадзяёмся, што і ў гэтым годзе аграрыям Бераставіччыны будзе спадарожнічаць удача, яны атрымаюць шмат узнагарод і ў чарговы раз падтрымаюць гонар раёна.
У кожнай з гаспадарак камбайнераў праводзілі ў поле цёплымі словамі, зычылі ім поспехаў.
У СВК “Макараўцы” агульная плошча збожжавых і зернебабовых культур без кукурузы, якую трэба ўбраць, складае 1980 гектараў. Напрыклад, сярод гэтага азімае трыцікале займае 840 гектараў, азімая пшаніца – 550, яравы ячмень – 250, яравая пшаніца – 150 гектараў, грэчка – 60.
Азімы ячмень ужо ўбралі, было яго 40 гектараў. Ураджайнасць высокая – 72,5 цэнтнера з гектара. Для параўнання, у сярэднім па рэспубліцы такі паказчык – 33 цэнтнеры з гектара, па раёне – 44,6.
Новы старшыня СВК “Макараўцы” Мікалай Лохман гаворыць, што гаспадаркай і калектывам задаволены.
Галоўны аграном Алег Макулік працуе з 2005 года, прыкладвае ўсе свае веды і намаганні, каб хлебная ніва шчыра аддзячыла людзям за клопаты. Намалот экіпажа камбайнераў Віктара Ляховіча і Вяслава Ядкоўскага на 21 ліпеня, калі мы прыязджалі ў СВК “Макараўцы”, быў 269 тон. Працуюць лідэры на камбайне “Мега – 208”.
На здымку: Віктар Ляховіч, Алег Макулік і Вяслаў Ядкоўскі.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *