Бераставіцкія педагогі ўзнагароджаны за ўдзел ва ўборцы ўраджаю

Лента новостей Образование

Грамату Уладзіміру Габрусевічу ўручае старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Петрулевіч

Нездарма кажуць, што ўборка ўраджаю – справа ўсенародная. І таму прыняць удзел у ёй лічаць за гонар не толькі хлебаробы, але і прадстаўнікі іншых сфер дзейнасці. У прыватнасці, некаторыя работнікі  сістэмы адукацыі раёна выкарысталі свой летні адпачынак, каб дапамагчы сельскагаспадарчым прадпрыемствам ва ўборцы ўраджаю збожжавых культур.

Як паведаміла старшыня  райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Петрулевіч, у час жніва гэтага года дапамогу хлебаробам аказвалі Уладзімір Габрусевіч, настаўнік фізічнай культуры Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы, які працаваў памочнікам камбайнера ў СВК імя Варанецкага, Юрый Кулікоўскі, педагог сацыяльны Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы, таксама памочнік  камбайнера ў СВК імя Варанецкага, і Вікторыя Харытон, памочнік выхавацеля Малабераставіцкага ясляў-сада, якая працавала на зернетаку ў СВК “Малабераставіцкі элітгас”.
Гэтыя педагогі за сваю працу  напярэдадні прафесійнага свята хлебаробаў  атрымалі памятныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
А Уладзімір Габрусевіч за актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю на працягу многіх гадоў атрымаў яшчэ і  Грамату Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі з выплатай узнагароджання ў памеры чатырох базавых велічынь. Яго ўклад у агульны каравай гэтага года – 1100 тон зерня, намалочанага ў складзе экіпажа камбайна “Палессе” СВК імя Варанецкага.
Ірына Міклаш

Нездарма кажуць, што ўборка ўраджаю – справа ўсенародная. І таму прыняць удзел у ёй лічаць за гонар не толькі хлебаробы, але і прадстаўнікі іншых сфер дзейнасці. У прыватнасці, некаторыя работнікі  сістэмы адукацыі раёна выкарысталі свой летні адпачынак, каб дапамагчы сельскагаспадарчым прадпрыемствам ва ўборцы ўраджаю збожжавых культур.Як паведаміла старшыня  райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Петрулевіч, у час жніва гэтага года дапамогу хлебаробам аказвалі Уладзімір Габрусевіч, настаўнік фізічнай культуры Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы, які працаваў памочнікам камбайнера ў СВК імя Варанецкага, Юрый Кулікоўскі, педагог сацыяльны Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы, таксама памочнік  камбайнера ў СВК імя Варанецкага, і Вікторыя Харытон, памочнік выхавацеля Малабераставіцкага ясляў-сада, якая працавала на зернетаку ў СВК “Малабераставіцкі элітгас”.Гэтыя педагогі за сваю працу  напярэдадні прафесійнага свята хлебаробаў  атрымалі памятныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.А Уладзімір Габрусевіч за актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю на працягу многіх гадоў атрымаў яшчэ і  Грамату Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі з выплатай узнагароджання ў памеры чатырох базавых велічынь. Яго ўклад у агульны каравай гэтага года – 1100 тон зерня, намалочанага ў складзе экіпажа камбайна “Палессе” СВК імя Варанецкага. Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *