БЕРАСТАВІЦКІЯ КІРМАШЫ XIX — XX СТАГОДДЗЯЎ

Из истории земли Берестовицкой Культура

1Кірмаш – для мястэчка значная падзея, калі не вялікае свята. Чакалі яго з нецярпеннем бераставіцкія мяшчане, гандляры, рамеснікі, сяляне навакольных вёсак, прыезджыя купцы. Каб своечасова туды трапіць, людзі з аддаленых мясцовасцей выбіраліся ў дарогу яшчэ з вечара, пераадольваючы ўначы на гружаных падводах дзясяткі вёрст.

Архіўныя дакументы сведчаць, што ў 19 стагоддзі ў Вялікай Бераставіцы кожны тыдзень па аўторках адбываўся дробны гандаль на цэнтральнай плошчы мястэчка. Акрамя гэтага тры разы на год праводзіліся святочныя кірмашы:
9 траўня (мая), у дзень пераня­сення мошчаў Св. Міколы Угод­ніка;
9 чэрвеня, на Пятра і Паўла;
6 снежня, на Міколу Зімовага (Угодніка).
У 1859 годзе кошт прывезенага на кірмашы тавару склаў 2794 рублі срэбрам, а рэалізаванага – 2265 рублёў. Неабходныя рэчы можна было набыць у прыватных лаўках. Прадаваўся тавар з выстаўленых на брук сталоў і шафаў, альбо проста з вазоў. Бесперапынна хадзілі ў натоўпе разносчыкі дробязяў.
Кожны з трох бераставіцкіх кірмашоў доўжыўся ўсяго адзін дзень, што выклікала незадаволенасць і нараканні з боку мясцовых гандляроў. У выніку ў 1895 г. мяшчанская ўправа Вялікай Бераставіцы са згоды ўладальніка мястэчка графа Касакоўскага падала ў Гродзенскае губернскае праўленне прашэнне наступнага зместу:
“…Поскольку каждая из ярмарок продолжается только один день, то развитие торговли подвигается весьма незначительно. Имея ввиду, что жительствующие в местечке сословия добывают себе средства к жизни большей частью посредством торговли и других промыслов, и что при увеличении числа ярмарок усилится торговля и тем самым увеличится состояние каждого торговца и промышленника, мы решили на сходе ходатайствовать о разрешении открытия в местечке ещё четырёх ярмарок в год:
1-я — 2-го февраля в день Св.Сретения, 2-я — в четвёртый день Св. Пасхи, 3-я — 1-го июня в день Мучеников Иустина Философа и Валериана, 4-я — в день Успения Пресвятой Богородицы”.
З рапарту ўезднага спраўніка ў Гродзенскае губернскае праўленне: “В местечке существует несколько торговых лавок, один кожевенный завод, две красильни и ремесленники: сапожники, столяры и т.п. Жителей в Великой Берестовице 1500 человек, которые занимаются преимущественно торговлей и разным ремеслом. Свои произведения они сбывают на ярмарках, существующих в настоящее время 3 раза в год, на которые стекается значительное число жителей не только с Гродненскаго уезда, но и с других, соседних уездов – Волковыскаго, Белостокскаго, Сокольскаго. Главным предметом торговли служат домашние животные – лошади, рогатый скот и хлеб: рожь, овёс, гречиха, ячмень и т.п. Для большего развития торговой и ремесленной промышленности жителей местечка, и что для удобного сбыта окрестным крестьянам хлеба и домашних животных, представляется необходимым увеличить число ярмарок в местечке, почему и ходатайство Великоберестовицкаго мещанскаго и сельскаго общества вполне заслуживает уважения. Местных препятствий к увеличению в местечке количества ярмарок не встречается”. Прашэнне местачкоўцаў было задаволена, аб чым неадкладна паведамілі “Гродненские губернские ведомости” №24 за 25 са­кавіка 1895 года: ”Гродненское губернское правление обьявляет, что в местечке Великая Берестовица Гродненскаго уезда разрешено учредить четыре одноразовых ярмарки в следующие числа и дни: 2 февраля, в Среду на Святой неделе, 24 июля и 15 августа”. (Усе даты вышэй прыведзены па старому стылю).

А вось аб тым, якімі былі бераставіцкія кірмашы пры Польшчы, падрабязна расказалі жыхары пасёлка сталага ўзросту.
У даваеннай Бераставіцы гандлёвым днём быў аўторак. У гэты дзень тут адначасова працавалі два базары. Справа вось у чым. Пры польскай уладзе Рынкавая плошча ў цэнтры мястэчка падзялялася на дзве часткі. На той палове, якая была перад касцёлам, усялякі гандаль быў забаронены. Час ад часу пад эгідай уладаў тут адбываліся патрыятычныя маніфестацыі, мітынгі, розныя мерапрыемствы з удзелам харцэраў, касцёльныя фэсты. Другая палова плошчы па аўторках прымала кірмашы. На продаж выстаўляліся тут прадукты харчавання, хатняя птушка, бандарскія і ганчарныя вырабы, абутак, розныя дробязі.
Што датычыцца збыту буйной рагатай жывёлы (быдла) і свіней, то праўленне гміны выдзеліла для гэтай справы з гарадскога зямельнага фонду спецыяльную тэрыторыю. За ўвод туды жывёлы гандляр мусіў заплаціць падатак у памеры 20 грошаў з галавы, які ішоў у гмінны бюджэт. Месца, дзе некалі быў гэты базар, знаходзіцца за будынкам сучаснай бераставіцкай пошты. Цяпер там сектар прыватнай забудовы з гародамі і ніякіх слядоў ад былога пляцу не засталося.
Рух пачынаўся задоўга да пачатку гандлю. Вялікае значэнне мела тое, якое месца займе гандляр. У той час плошча ў цэнтры мястэчка практычна поўнасцю запаўнялася народам. Тавар выкладваўся на доўгія драўляныя сталы, альбо проста выстаўляўся на брук, а падводы ставіліся пры дарозе па перыметру гандлёвай плошчы. У гэты дзень паліцыя асабліва сачыла за парадкам.
На кірмашы можна было набыць разнастайная прадукты харчавання, у асноўным хатняга вырабу – масла, сыры, каўбасу, шынку, яйкі, садавіну з гароднінай, насенне. Прывозілі таксама сельскагаспадарчы інвентар і бандарскія вырабы – сярпы, косы, сіта, граблі, маслабойкі, невялікія бочкі, празваныя “барылкамі”, кошыкі, колы для вазоў, хамуты, падковы і г.д. Ганчарныя вырабы ў асноўным дастаўляліся з Поразава і Ружан – “пузатыя” глякі з вузкай гарлавінай і ручкай, звычайныя гаршкі, пакрытыя палівай і без палівы, ясныя і чорнага колеру, якія людзі звычайна называлі “вэнджанымі”, міскі і іншы посуд. “Крэдай” (мелам) для пабелкі забяспечвалі свіслацкія прадаўцы.
У гэты дзень у Вялікую Бера­ставіцу сцякаліся купцы з павятовых Ваўкавыска, Гродна, Саколкі, а таксама з ваяводскага Беластока. Не адставалі ад іх і мясцовыя прадпрымальнікі-яўрэі. Часамі, яшчэ ўначы на пад’ездах да мястэчка яны спынялі сялянскія падводы, прапаноўваючы свае паслугі ў продажы, альбо проста скуплялі ўвесь тавар оптам. Сярод іх вылучаўся гандляр па прозвішчу Ісаак Іткін. Ён адзіны, хто меў у акрузе ўлас­ны грузавік. Займаўся скупкай-продажам сяльгаспрадукцыі, вазіў яе ў Беласток і Гродна. На вуліцы Хадкевіча (Дзяржынскага) быў яго склад, куды ссыпалі збожжа. Аб заможнасці гэтага чалавека гаворыць тое, што Іткін адзін з нямногіх у Бераставіцы, хто карыстаўся хатнім тэлефонам. У польскай тэлефонна-адраснай кнізе за 1938 год яго апарат значыцца пад нумарам 12.
Падчас кірмашу не заставаліся без прыбытку і бераставіцкія крамы, большасць якіх знаходзілася па перыметру Рынкавай плошчы і ў будынку былой ратушы. Іх уладальнікі, стоячы на парозе, прапаноўвалі кліентам зайсці. Побач былі адкрыты майстэрні па вырабу і рамонту скураных ботаў з халявамі, заточцы косаў, ножыкаў і сярпоў. Кажуць, рамеснікі часта выцягвалі тачыльны станок з майстэрні прама на гандлёвую пляцоўку. Іх паслугі карысталіся попытам. На тым месцы, дзе сёння будынак былога кінатэатра “Радзіма”, працаваў цырульнік-яўрэй.
Пасярод самой плошчы стаялі два драўляных будынка, таксама “зашпаклёваныя” яўрэйскімі крамамі. У іх можна было набыць харчовыя прадукты, у тым ліку марожанае, селядцы і, нават, “лёк” – расол з селядцовай бочкі. У яўрэя можна было выгандляваць добрую цану, альбо ўзяць тавар “на крэску”, а грошы вярнуць пазней.
Але хіба-што найбольшы прыбытак у гандлёвыя дні мела жыхарка Бераставіцы Хвесько – гаспадыня папулярнага шынка ва ўласным доме. Яе дом таксама стаяў пры Рынку, з чаго яна і карысталася. Тут можна было перад дарогай нядорага падсілкавацца і выпіць чарку, а пры неабходнасці пераначаваць.
Дабрацца да мястэчка з Беластока ці Гродна, зразумела пры наяўнасці сродкаў, можна было звычайным рэйсавым аўтобусам. А ў дні кірмашу сюды вазілі заможных пасажыраў яшчэ і прыватныя таксі, а з Беластока таксама хадзіў дадатковы камерцыйны аўтобус фірмы Абрама Ліхтэнштэйна.
Агульную карціну кірмашу дапоўняць некалькі выпісак з журналаў уліку правапарушэнняў бераставіцкага пастэрунку паліцыі аб правапарушэннях за 1935-36 гг.:

“02.07.1935 г. У мястэчку Вялікая Бераставіца падчас кірмашу прадаваліся запальнічкі і камяні да іх без адпаведных клеймаў. Падазраецца Марчык Эльяш, сын Шымона і Кацярыны, 50 гадоў, праваслаўны, беларус, селя­нін з Крынак, вул Гліняная 35. Запаль­нічкі прывезены з Германіі. Канфіскавана 17 запальнічак і 142 камяні.

09.07.1935 г. у 12 гадзін пушчана ў абарот на кірмашы ў Вялікай Бераставіцы манета-фальсіфікат вартасцю ў 10 злотых. Пацярпелы Пячко Кандрат, селянін з вёскі Валотынь гміны Вялікія Эйсманты. Падазраецца Лебядзінскі Аляксандр, сын Міхала і Ганны Дамброўскіх, праваслаўны, беларус, нарадзіўся 02.02.1906 г., селянін з вёскі Страшэва гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету.

17.09.1935 г. каля 12 гадзін продаж няякаснай каўбасы ў краме вяндлін Жукоўскай Марыі ў Вялікай Бераставіцы. Вартасць страты 24 грошы. Пацярпелы Парыбак Аляксандр, 24 гады, з вёскі Парэчча гміна Крынкі. Падазраецца ўладальніца крамы Жукоўская Марыя, дачка Вінцэнта і Іааны, 46 гадоў, рымска-каталіцкага веравызнання, полька.

07.01.1936 г. у 13 гадзін падчас гандлю ў Вялікай Бераставіцы ў спажыўчай краме Выгутава Шэйны здейснена махлярства на вазе. Пры продажы 8 кг цукру-крышталю недадана 26 дэка тавару (260 гр) коштам 26 грошаў. Пацярпелы Сарока Томаш, селянін з асады ў ваколіцах Малой Бераставіцы. Падазраецца Выгутаў Шэйна, сын Іцкі і Хавы, 21 год, іўдзей, гандляр з Вялікай Бераставіцы.

17.03.1936 г. каля 17 гадзін кішэнны крадзеж наяўнымі 105 злотых на кірмашы ў Вялікай Бераставіцы. Пацярпелы Астраух Аляксандр, праваслаўны, беларус, селянін з вёскі Калеснікі гміна Малая Бераставіца”.
Сяргей Лушчык, фотаздымкі з прыватнай калекцыі аўтара.
Выкарыстанне матэрыялаў артыкула і фотаздымкаў
магчыма толькі
з дазволу аўтара



6 комментариев по теме “БЕРАСТАВІЦКІЯ КІРМАШЫ XIX — XX СТАГОДДЗЯЎ

  1. Ведаю, што пры паляках ракаў таксама грузілі ў цягнік на чыг.станцыі Ваўкавыск-Цэнтр. І везлі ў Варшаву.
    А Свіслач некалі адносілась да судаходных рэчак.

  2. Про железную дорогу я слышал, что очень широко использовалась. Мне давно уж рассказывал Бартош, житель Пограничного, что в речке Свислочь за польским часом 🙂 было очень много рыбы и раков. Евреи скупали раки у людей и прямо в речке были сбитые с досок большие ящики затопленные с помощью груза. В эти ящики запускались на хранение раки. Когда их накопилось достаточно то раки перекладывали в специальные ящики с мокрым мхом и подводами везли на Станцию где загружали полный вагон и отправляли в Берлин в пивные бары доходили живыми раки.. Говорил очень хороший доход на раках имели евреи..

  3. У гэтым ёсць нейкі сэнс. Палякі на барэль нафты кажуць барылка нафты.
    У Вялікую Бераставіцу за таварам ездзілі купцы з Беластока і іншых гарадоў. На тое яны і купцы, каб купляць тавар танней у сялян з аддаленых мясцовасцяў і потым перапрадаваць. Таксама прывозілі сюды на продаж свой тавар і дробныя гандляры. У той час 50-60 км для сялянскай падводы — не такая ўжо і вялікая адлегласць. Не гаварачы пра грузавік. Але быў яшчэ адзін эфектыўны спосаб пераліву тавару — праз чыкунку. Тавар дастаўлялі на станццыю (цяпер Пагранічны), а далей цягніком. Дарэчы, Пагранічны некалі называўся таксама Вялікая Бераставіцца, толькі з прыстаўкай Станцыя. У некаторых архіўных дакументах царскіх часоў гаворыццца, што тавар прывозілі на чыгуначную Станцыю Вялікая Бераставіца.

  4. невялікія бочкі, празваныя “барылкамі”
    Может от этого и баррель нефти?
    Что то не верится , что с Белостока и Гродно могли ездить люди на кирмаш в Берестовицу за покупками. Думаю там кирмашы побольше были.

  5. Выходзіць, што так. У стужцы ніжэй ёсць мой артыкул «Бераставіцкае касцёльнае брацтва…». Там на фота добра відаць, што плошча мястэчка да вайны падзялялась на дзве часткі. Нават быў плот. А яшчэ на плошчы была калонка, з якой качалі ваду

  6. Замечательное фото которому больше 100 лет. Ну и получается при царе разрешалось торговать и возле самого входа во двор Старого костела?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *